Бібліятэкары працягваюць удзельнічаць у акцыі "Чытаем Міцкевіча разам", якая прымеркавана да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Чарговае мерапрыемства прайшло пры касцёле святога Міхала Арханёла. Прывітальнае слова да ўдзельнікаў акцыі аб асобе вялікага паэта Адама Міцкевіча і сімвалічнасці месца прагучала ад ксяндза-пробашча Юрыя Жэгарына. Кола навучання польскай мове пры касцёле падрыхтавала паэтычнаю імпрэзу “Adam Mickiewicz”. Міцкевіцкае слова гучала на польскай, рускай і беларускай мовах. Да мерапрыемства была арганізавана невялікая выстава твораў паэта.

Сярод удзельнікаў акцыі былі Навагрудская раённая  і гарадская бібліятэкі, Дом-музей Адама Міцкевіча, Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей,  артысты “Тэатра Сяброў” Навагрудскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

P1160455 P1160463 P1160469 P1160481

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *