/ 16 марта, 2018

15 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў дзень інфармацыі «Сацыяльнае прадпрымальніцтва. Заканадаўчы і практычны аспект», які быў арганізаваны ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы ««ПроЗрение: улучшение качества жизни слепых и слабовидящих людей в Новогрудке» Праекта ЕС ПРААН №00073130 «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».

Мерапрыемства ладзілася для невідушчых і людзей са слабым зрокам, якія пражываюць у г. Навагрудку, а таксама для работнікаў арганізацый, якія займаюцца праблемамі інвалідаў (Навагрудскі філіял унітарнага прадпрыемства «Фільтр» ГА БелТІЗ, Навагрудская раённая арганізацыя ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», работнікаў музеяў і бібліятэк).

На працягу дня ў бібліятэцы з дакладамі выступалі кампетэнтныя спецыялісты, працавала кніжная выстава “Дзелавая ініцыятыва”, да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь была прадстаўлена кніжна-ілюстратыўная выстава “Асноўны закон дзяржавы”, праводзіліся агляды спецыяльнай літаратуры, дэманстраваліся мультымедыйныя прэзентацыі.

Удзельнікі Дня інфармацыі на месцы, у бібліятэцы, маглі наведаць юрыстаў і атрымаць бясплатныя індывідуальныя юрыдычныя кансультацыі. Дарэчы прыём у гэты дзень вялі вялі супрацоўнікі пракуратуры Навагрудскага раёна і супрацоўнікі суда Навагрудскага раёна.

Для ўдзельнікаў былі наладжаны экскурсіі па міні-музеі міні-макетаў «Страчаная спадчына», дзе кожны жадаючы мог даведацца пра гісторыю міжваеннага Навагрудка, яго цікавыя  гандлёвыя кантакты, прадпрымальніцкую дзейнасць.

У рабоце дня  інфармацыі прынялі ўдзел: загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама Жышко Наталля Міхайлаўна, галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Казец Кацярына Іванаўна, начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскаму раёну Селіверстава Галіна Яўгенаўна, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Ненартовіч Алена Фамінічна, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна» Скварада Алена Мікалаеўна, а таксама спецыялісты бібліятэкі і музея. Эксперты распавядалі ўдзельнікам аб сутнасці сацыяльнага прадпрымальніцтва і яго ролі ў вырашэнні ключавых сацыяльна-эканамічных задач тэрыторый, аб тым, як пачаць справу, як прыцягнуць кліентаў, як аптымізаваць падаткі і многае іншае! Асобна былі асвечаны пытанні арганізацыі самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь, адаптацыя людзей з інваліднасцю да працоўнай дзейнасці, аказання сацыяльных паслуг для людзей з інваліднасцю.

Сацыяльнае прадпрымальніцтва — гэта бізнес з сацыяльным акцэнтам, бізнес, які накіраваны на рашэнне або змякчэнне сацыяльных праблем.

Дакладчыкі падкрэслілі, што на дадзены момант у Беларусі адсутнічае спецыяльнае заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць сацыяльных прадпрыемстваў. Акрамя таго, у нарматыўных дакументах адсутнічаюць прававыя вызначэння паняццяў «сацыяльнае прадпрымальніцтва», «сацыяльнае прадпрыемства» і «сацыяльны прадпрымальнік». Агульнае прававое рэгуляванне дзейнасці камерцыйных прадпрыемстваў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, выкладаецца ў рамках грамадзянскага, фінансавага і гаспадарчага права. Найбольш важнымі дакументамі з’яўляюцца Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, Інвестыцыйны кодэкс Рэспублікі Беларусь і іншыя нарматыўныя дакументы.

Сёння ў Беларусі наспела неабходнасць заканадаўча ўрэгуляваць сацыяльнае прадпрымальніцтва. Прымаюцца меры для падтрымкі сацыяльнага бізнесу, і яго развіцця ў Беларусі.

Па сутнасці, асноўных крыніц фінансавання сацыяльных праектаў не так шмат: гэта некаторыя віды крэдытаў, субсідыі, гранты і краудфандынга. Бібліятэкары падзяліліся  вопытам прыцягнення сродкаў з дапамогай фінансавых інструментах сацыяльнага прадпрымальніцтва: фандрайзінга, спонсарства, краудфандынга.

Дзень інфармацыі атрымаўся плённым, змястоўным і па-творчаму прадуктыўным.

DSC_0991 DSC_0999 DSC_1006 DSC_1002 DSC_1031 DSC_1023 P1130094 DSC_1045 P1130137 P1130206 P1130228 P1130241

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий