/ 20 августа, 2020

Любчанская гарпасялковая бібліятэка 20 жніўня запрасіла дзяцей на літаратурную гульню-падарожжа “Па старонках любімых казак”, дзе яны адправіліся ў казачнае падарожжа па краіне літаратурных і народных казак. Спаборнічалі дзве каманды “Усяведы” і “Разумнікі”. Знатакі казак прадэманстравалі выдатныя веды, бо краіна казак – самая дзіўная і цудоўная краіна з усіх. Мерапрыемства прайшло весела і займальна. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі конкурсы “Казка пачынаецца, а як яна называецца”, “Цуды і чараўніцтва”. Удзельнікі гульні даказалі, што яны любяць кнігу і сябруюць з ёй і напрыканцы былі ўзнагароджаны прызамі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий