/ 8 августа, 2019

Краязнаўчая база дадзеных “Навагрудак у выяўленчым мастацтве” дазволіць вам па-новаму зірнуць на старажытны горад, які сёлета святкуе сваё 975-годдзе. Карціны мастакоў дазволяць вам выправіцца ў вялікае падарожжа па першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага.

 Асаблівую цікавасць прадстаўляюць творы-рэканструкцыі Навагрудскага замка, унікальнага помніка абарончага дойлідства эпохі Сярэднявечча.

Віртуальная карцінная галерэя адкрые вам сваеасаблівы партал у розныя часы, прасторы, гісторыі і лёсы старажытнага Навагрудка.

База дапоўнена творамі мастакоў Віктара Нямцова і Адама Стыкі. Падрабязней  з інфармацыяй пра карціны і іх аўтараў можна пазнаёміцца па спасылцы: БД «Навагрудак у выяўленчым мастацтве».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий