inx960x640Бондар Юрый Паўлавіч прызначаны міністрам культуры Беларусі, да цяперашняга моманту ён працаваў на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Даведка: Бондар Юрый Паўлавіч. Нарадзіўся 11 красавіка 1973 г. у горадзе Мінску. Скончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці правазнаўства, у 2007 годзе - інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае ўпраўленне сацыяльнай сферай.

У 2006 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці "Тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі" ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2009 годзе пастановай Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь Бондару Ю.П. прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці "паліталогія".

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў - з 2001 года, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры культуралогіі, першага прарэктара. 28 лютага 2013 года прызначаны на пасаду рэктара ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў".

Юрый Бондар з'яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных распрацовак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *