Навінкі беларускай літаратуры

Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак : успаміны, артыкулы, прысвячэнні, мастацкія творы / укладанне Михася Казлощскага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 543с.:іл.
У кнігу ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра вядомага беларускага пісьменніка, мастака, гісторыка і этнографа Язэпа Нарцызавіча Драз- довіча, якога руплівы даследчык яго жыцця і творчасці Арсень Ліс назваў «вечным вандроўнікам». Своеасаблівы вянок гонару і пашаны творцу — вершы-прысвячэнні беларускіх паэтаў.
Завяршаюць зборнік літаратурныя і мастацкія творы Язэпа Драздовіча, а таксама «Дзённік» і факсімільнае выданне яго кнігі «Нябесныя бегі».
Высоцкая, Н. Ф. Радзивиллы. Несвиж. Замок [Изоматериалы] = Радзівілы. Нясвіж. Замак = Nesvizh. Castle of Radzivill = Nieswiez. Zamek Radziwilowski : в 2 книгах / Н. Ф. Высоцкая ; редколлегия: Т. Габрусь и др. ; перевод на бел., пол., англ. языки: А. Борисов, С. Важник, А. Голубович. — Минск : Мастацкая літаратура, 2014. — 352 с.
Эта книга является значительным дополнением и продолжением первой книги «Радзивиллы. Несвиж. Замок». Во всех разделах книги особое внимание уделено, во-первых, доказательству принадлежности произведений несвежскому собранию, во-вторых, выяснению нахождения экспонатов в конкретных интерьерах замка Несвижа и, в-третьих, определение самих залов замка, что базируется на анализе инвентарей. Поэтому в книге выделены три части.
Крывашэй, Д.А. Дзяржаўная культурная палітыка ў Беларусі (1991–2010 гг.). — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 521 с.
У даследаванні разгледжаны агульныя прынцыпы рэалізацыі культурнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь за дваццацігадовы перыяд (1991–2010 гг.). Аўтар спыняецца на асноўных праблемах, якія ўзнікалі пры ўзаемадзеянні дзяржаўнай палітыкі і культуры, аналізуе сацыяльна-эканамічныя фактары, якія аказвалі ўплыў на фарміраванне культурнай палітыкі. Абагульнена практыка дзяржавы па падтрымцы культуры і мастацтва, захаванні культурнай спадчыны, развіцці індустрый культуры і культурнага супрацоўніцтва, рэалізацыі культурных правоў жыхароў.
Кніга будзе цікава як спецыялістам па кіраванні ў сацыяльна-гуманітарнай сферы, так і навукоўцам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Францыск Скарына на мовах народаў свету / [укладанне, пасляслоўе А. Карлюкевіча ; прадмова А. Сушы]. — Мінск : Звязда, 2014. — 133, [1] с.
Кніга «Францыск Скарына на мовах народаў свету», прадмову да якой напісаў малады, але, разам з тым, добра вядомы ў краіне кнігазнаўца Алесь Суша, вылучаецца прыязным аздабленнем. У выданні прадстаўлены гравюры Францыска Скарыны. Напрыканцы — выявы тытульных лістоў скарынаўскіх выданняў. Дызайн кнігі распрацаваны Вячаславам Паўлаўцом і Валерыем Рагалевічам. Аддрукаваны зборнік па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Трахименок, С. А. Повести разных лет : роман, повести / Сергей Трахимёнок. — Минск : Мастацкая літаратура, 2015. — 508, [2] с
В книгу вошли роман «К торжественному маршу», повести «Белли пуэрри» и «По следам Таманцева». В романе»К торжественному маршу» автору удалось в свойственной ему детективной манере связать две сюжетные линии и вскрыть проблемы переломного времени, преподающего нам урок и дарящего надежду на будущее. Время действия повестей -ВОВ. Место – оккупированная Беларусь.
Чергинец, Н. И. Операция «Кровь» / Николай Чергинец. — Минск : Мастацкая літаратура, 2015. — 366, [1] с.
Роман известного белорусского писателя Николая Чергинца «Операция «Кровь» написан на документальной основе — фактах ужасных преступлений немецких оккупантов в Беларуси во время Великой Отечественной войны»
Освобождение Беларуси, 1943—1944 / В. В. Абатуров и др.; редколлегия: И. И. Басик, А. А. Коваленя (сопредседатели) и др.; Институт истории Национальной академии наук Беларуси, Научно-исследовательский институт (военной истории), Военная академия Генерального штаба Вооруженных Сил Российской Федерации. — Минск : Беларуская навука, 2014. — 942 с.
В предлагаемой вниманию читателя книге, разработанной белорусскими и российскими историками, показаны наиболее значимые события, происходившие на территории республики в 1943–1944 гг. В ней проанализирована обстановка в Беларуси накануне ее освобождения Красной Армией, акцентировано внимание на преступных деяниях оккупационного режима, раскрыты содержание, формы и способы сопротивления партизан и подпольщиков захватчикам. Основное место в труде отведено ходу и результатам боевых действий, условиям подготовки и ведения операций, успехам и неудачам советских войск. Детальному освещению этих вопросов способствуют документы из фондов архивов Российской Федерации, многие из которых публикуются впервые.
Книга представляет интерес для ветеранов Великой Отечественной войны, научных работников и педагогов, военнослужащих, всех, кто интересуется историей Отечества.
Дынько, В. А. Дзе хаваецца небяспека, альбо Слушныя гісторыі ад бабы Валі : [аповеды] / Валянціна Дынько ; [мастак Уладзімір Пашчасцеў]. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2014. — 262, [1] c.
Бабуля Валя апавядае дзеткам пра розныя, страшныя і добрыя,выпадкі, сведкай якіх яна была, і пра тое, як трэба сябе паводзіць,каб жыцце цябе толькі цешыла.
Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник / редактор Ю. В. Баженов. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. — 376 с.
Биографический справочник, посвящённый 70-летию Победы в Великой Отечественной войне, представляет собой наиболее полный сборник биографий Героев Советского Союза — белорусов, уроженцев Беларуси и граждан Республики Беларусь. В справочник включены также биографии Героев Советского Союза — представителей других народов, которые получили это высокое звание за подвиги, совершенные на белорусской земле.
Большая энциклопедия Большого театра Беларуси = The Great Encyclopedia of the Bolshoi Theatre of Belarus / [редакционная коллегия: Л. С. Ананич и др.]. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. — 692, [11] c.
Уникальное издание, своеобразный книжный бренд Большого театра – «Большая энциклопедия Большого театра Беларуси». Вся история, весь творческий путь Большого театра с момента его создания в 1933 году и до наших дней от А до Я представлены в одном большом томе энциклопедии. На страницах издания размещено огромное количество
Дзікі голуб: Зборнік сучаснай беларусай прозы і крытыкі / Укладальнік: Мікола Мінзер – Мінск, 2011 г. 232 с.
Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы, рэкамендаваныя для пазакласнага чытання ў восьмым класе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, і літаратуразнаўчыя артыкулы. У кнігу ўвайшлі: апавяданні В. Адамчыка «Хата», «Дзікі голуб»; В. Карамазава «Супраць неба – на зямлі», «Жанчына ў чорным і Афган»; аповесць А. Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца»; казачная аповесць П. Васючэнкі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі».
У літаратурна-крытычных артыкулах аналізуюцца прыведзеныя творы і расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.
Пархута, Я. Сонечныя борці: аповесць, лірычныя навелы / Яраслаў Пархута. – Мінск: Мастацкая літатратура, 2011. – 463 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
У асобе Яраслава Пархуты (1930–1996) шчасліва злучыліся якасці, якія лічацца несумяшчальнымі: з аднаго боку – краязнаўца, публіцыст, прывязаны да фактаў, да канкрэтыкі, а з другога боку – вытанчаны паэт-імпрэсіяніст, падрабязны летапісец прыроды, майстар пейзажу. І ўсё гэта арганічна сплятаецца ў адным творы, у адной кнізе, нават у адным сказе. Кніга «Сонечныя борці» знаёміць з найлепшымі мастацкімі творамі пісьменніка: дакументальнай аповесцю пра «палескага рабінзона», чалавека складанага лёсу, які пражыў у пушчы сорак гадоў, і непаўторнымі лірычнымі, філасофскімі навеламі.
Зэкаў, А. М. Генеральскі нумар: апавяданні, былі, абразкі / Анатоль Зэкаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 286 с.
Героі апавяданняў Анатоля Зэкава зусім не прыдуманыя, а быццам бы выхапленыя з жыцця. Ды і зусім не героі яны ў сваіх штодзённых турботах, а звычайныя людзі, якія працуюць, кахаюць, здраджваюць, ненавідзяць, радуюцца, сумуюць, хварэюць, паміраюць. Многія творы прасякнуты тонкім гумарам, уласцівым пісьменніку, які шырока вядомы ў краіне як паэт-парадыст. У кнігу «Генеральскі нумар» уключаны таксама згадкі пра сябра – беларускага паэта Алеся Пісьмянкова.
Рублеўская, Л. І. Прыгоды мышкі Пік-Пік: казкі, для малодшага школьнага ўзросту / Людміла Рублеўская. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 167 с. : іл.
У звычайнай гарадской кватэры, у пакоі, які належыць маленькім Веранічцы і Максімку, жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Гаспадары гэтай кватэры, Мама і Тата Веранічкі і Максімкі, – паэты. Мусіць, таму і мышка Пік-Пік не зусім звычайная мышка, гэтак жа, як і яе сяброўка, котка Пепіта. Казкі пра прыгоды мышкі Пік-Пік – удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё, даць сучасным дзецям зразумелага і блізкага ім героя. Мышка Пік-Пік, як і многія юныя чытачы, не любіць прыбіраць у сваёй норцы і вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне… Усе яе прыгоды расказваюцца дасціпна, з гумарам, цікавыя і для самых маленькіх чытачоў, і для дарослых.
Міхась Башлакоў. Віно адзінокіх / Башлакоў М. Мн.: Литаратура и мастацтва, 2011 г.
Новую кнігу самага пранікнёнага і лірычнага паэта Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэпублікі Беларусь, лаўрэата Міжнароднага конкурсу «Сто лепшых кніг свету» Міхася Башлакова склалі лепшыя вершы, прысвечаныя Радзіме, маці, каханай, хараству палескіх дарог і беларускіх каявідаў.
Ягонай паэзіі прысутна мяккая танальнасць, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, меладычнасць, выключная эмацыянальнасць,шчырасць і адкрытасць
Бутэвіч, А. Прыгоды Віруса Шкодзі: Для малодшага школьнага ўзросту / А. Бутэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. –62 с.: іл. – (Казкі XXI стагоддзя).
Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’ютэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча.
Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават… закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.
Мінск: падарожжа па горадзе: Кніга-гульня. Гістарычныя даведкі / аўт. тэксту Л. Рублеўская, П. Грынчанка; мастак У. Карман. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 15 с.
Штодзень мы праходзім паўз цікавыя пабудовы, бачым архітэктурныя помнікі, гуляем па вулках, названых у гонар славутых людзей… İ вельмі рэдка ведаем не толькі гісторыю, але нават назвы многіх найцікавейшых аб’ектаў.
У выданні папулярна расказваецца пра гісторыю і сучаснасць сталіцы нашае рэспублікі. Кніга, дзе ў займальнай форме даюцца кароткія гістарычныя звесткі пра знакавыя мясціны горада, знаёміць дзяцей і дарослых са сталіцай Беларусі. Дзеці могуць гуляць самастойна ці разам з бацькамі і праз гульню трывала замацоўваць свае веды. Кніга дае магчымасць стаць знаўцам сваёй сталіцы.
Гэтае выданне – цудоўны дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў па вывучэнні гісторыі Мінска, адметных архітэктурных помнікаў, мясцін, славутых асоб і арыгінальны падарунак першакласнікам на Дзень ведаў, выпускнікам дзіцячых садоў і ўсім, хто хоча пазнаёміцца з гісторыяй сталіцы нашай радзімы з дапамогай займальнай кнігі-гульні.
Вокладка кнігі «Мінск: падарожжа па горадзе» зроблена ў форме гульні, вядомай у Еўропе пад назвай pexeso. Квадраты з карцінкамі-выявамі знакамітых мясцін і асоб, кожная з якіх паўтараецца двойчы, выразаюцца і перамешваюцца. Удзельнікі гульні па чарзе разбіраюць карцінкі і параўноўваюць выявы. Выйграе той, у каго па сканчэнні гульні карцінак з аднолькавымі выявамі набярэцца найбольш. Другі варыянт гульні нагадвае Memo – вядомую гульню на запамінанне. Квадрацікі кладзем выявамі ўніз, і кожны па чарзе здымае па 2 карткі. Пераварочваем. Калі на квадраціках будуць аднолькавыя малюнкі, пакідаем іх сабе, а калі розныя – кладзем на месца. Выйграе той, у каго будзе найбольш парных картак.
У кнізе даецца кароткая інфармацыя па кожным з аб’ектаў.
Напісанае застаецца: сучасная беларуская драматургія: для ст. шк. узросту.- Мінск: Маст. літ., 2011. – 228 с. – (Школьная бібліятэка).
У зборнік увайшлі сучасныя драматычныя творы на гістарычную тэму, рэкамендаваныя для вывучэння ў школе.
Шабовіч, М. Мая надзея: вершы / Мікола Шабовіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2006. – 174 с.
Новую кнігу Міколы Шабовіча “Мая надзея” склалі творы, напісаныя паэтам за апошнія сем гадоў. Тут і прачулыя радкі пра свій родны Нарачанскі край, і шчырыя прызнанні ў светлых пачуццях да Жанчыны, і яскравыя літаратурныя пародыі, а таксама эпіграмы і прысвячэнні сваім калегам па пяру.
Левановіч Л. Сіняе лета: раман, апавяданні, эсэ / Леанід Левановіч. – Мн. Маст. літ., 2005. – 358 с.
“Сіняе лета” працягвае цыкл раманаў, у які ўваходзць “Шчыглы”, “Паводка сярод зімы”, “Дзікая ружа”. Ў гэтым творы апісваюцца падзеі 1961 года, калі ў космас узляцеў Ю. Гагарын, калі нам абяцалі камунізм праз 20 гадоў. Цяпер усе ведаюць, чым скончылася будаўніцтва камунізму. І ў гэтым асаблівы драматызм знешне “ружовага” твора, бо яго героі верылі, хоць і бралі іх сумненні, у рэальнасць новага грамадства. Но тое лета выпаў мядовы месяц Андрэя Сахуты і Ады. Іхняму гарачаму каханню прысвечана шмат старонак рамана.
Апавяданні пра нашых сучаснікаў, ветэранаў вайны і працы, пра моладзь, якая шукае шлях у жыццё. Піша аўтар пра сваіх герояў з любоўю і дасціпным гумарам.

 

Добавить комментарий