Навагрудскае раённае аддзяленне ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» адзначыла 30-гадовы юбілей. Урачыстае мерапрыемства з нагоды юбілею прайшло 25 кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Раённая бібліятэка далучылася да віншаванняў і прадставіла кніжную выставу “Чытайце навінкі”. Мастацкая літаратура, кнігі па псіхалогіі, гісторыі, краязнаўству, а таксама іншыя актуальныя навінкі і перыядычныя выданні дэманстраваліся ў гэты дзень.

Добавить комментарий