ДыпломПершы фестываль кнігі ў Гродна 22 верасня стаў дэбютнай пляцоўкай у маштабах вобласці лялечнага ЛіТэатра “Церамок” Навагрудскай раённай бібліятэкі. Варта адзначыць, гэта было ўдалае выступленне навагрудскіх “артыстаў”, і атрымала годную ацэнку прысутных на свяце. Гледачы не шкадавалі апладысментаў і нават воклічаў “Брава!”. Што вельмі прыемна.

Бібліятэка на фестываль прыехала не толькі з ЛіТэтрам, але і выставамі лялек сваімі рукамі “Кніжны герой” і “Лялькі-абярэгі”. Радавала, што гродзенцы мелі непадробны інтарэс да нашых работ і жаданне набыць іх у прыватныя калекцыі.  Каля нашых выстаў пастаянна былі натоўпы людзей, нават дождж не перашкаджаў ім. Яны, схаваўшыся пад парасоны, разглядалі лялькі, цікавіліся тэхнікай іх выканання, фатаграфаваліся з імі і на іх фоне. Удзельнікі праекта “Садружнасць”, замежныя студэнты Гродзенскага Дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, таксама былі ўражаны героямі беларускай літаратуры і, асабліва, лялькамі-абярэгамі.

ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка" атрымала дыплом удзельніка першага абласнога кніжнага фестывалю. Дамоў навагрудчане прыехалі з добрым настроем і задавальненнем ад якасна выкананай работы. Мы цікавыя і патрэбныя людзям. І гэта галоўнае.

P1070746 P1070773 P1070753 P1070847 702451d59774acee45fe78dbc9f52061 IMG_20170922_105414_6CS P1070735 P1070771 P1070817 P1070724 dfad36f1a17ae59a080f7350c1027189 IMG_20170922_130630_1CS P1070846

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *