Любчанская бібліятэка стварыла навагоднюю святочную атмасферу сваім карыстальнікам. Гэта і выстава-інсталяцыя “Новогодние чудеса” з цікавымі кнігамі, парадам навагодніх елак і самаробных падарункаў, і елка з навагодніх віншавальных паштовак. Прыцягвае ўвагу незвычайная елка “Новый год по восточному календарю” якую ўпрыгожваюць шары з выявамі сімвалаў года па ўсходняму гараскопу, таксама гараскоп на 2018 год. На кніжнай выставе “Новогодний серпантин“  кожны знойдзе парады па падрыхтоўцы смачных страў на Новы год, вырабе падарункаў і шмат іншага. Юныя чытачы, якія завіталі ў бібліятэку, паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне “На дворе белым-бело”. Яны разгадвалі загадкі пра зіму і Новы год, паспаборнічалі ў конкурсе на лепшага чытальніка зімовых вершаў, даведаліся аб навагодніх традыцыях розных краін.

U

20171218_171014IMAG028020171218_170948IMAG0275

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *