Найважнейшыя падзеі з жыцця бібліятэкі ў 2017 годзе

 

Паэтычная імпрэза “Adam Mickiewicz. Kocham”

_DSC0630

24 снежня 1798 года, 219 гадоў таму, нарадзіўся Адам Міцкевіч, славуты ўраджэнец зямлі Навагрудскай. Гэта стала нагодай паэтычнай імпрэзы “Adam Mickiewicz. Kocham”. Мерапрыемства 20 снежня прайшло ў Навагрудскай раённай бібліятэцы...


Cустрэча з паэтэсай Галінай Ліс

P1100385

12  снежня  ў бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтэсай з горада Баранавічы  Галінай Ліс. Творчыя магчымасці гэтай таленавітай жанчыны засяроджаны не толькі на паэзіі. Свет яе захапленняў – жывапіс,  бардаўская песня...


Кастрычніцкая рэвалюцыя: факты і разважанні 

P1080726

У рамках круглага стала «Кастрычніцкая рэвалюцыя: праўда і вымысел», які прайшоў у зале пасяджэнняў з нагоды 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, бібліятэка прадставіла кніжную выставу “Кастрычніцкая рэвалюцыя: факты і разважанні”...


 Прэзентацыя кнігі М. Зізюка “Энерджы і дзеці з 5 “А"

P1090179

Падчас школьных канікул  вучні навагрудскіх школ атрымалі цудоўную магчымасць сустрэцца з самім аўтарам у раённай бібліятэцы. Для іх тут тры дні запар былі арганізаваны мерапрыемствы па прэзентацыі кнігі. Паводле назіранняў, найбольшую цікавасць дзяцей выклікаў аднайменны лялечны спектакль ЛіТэатра “Церамок”, пастаўлены па матывах аповесці М. Зізюка “Энерджы і дзеці з 5 “а”...


Творчая сустрэча з Ханевічам Міхаілам Дзмітрыевічам

P1070919

26 верасня ў раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з Міхаілам Дзмітрыевічам Ханевічам, паэтам, аўтарам  кнігі паэзіі “По волнам моей памяти”, ураджэнцам вёскі Купіск...


Навагрудак на абласным фестывалі кнігі

P1070746

Першы фестываль кнігі ў Гродна 22 верасня стаў дэбютнай пляцоўкай у маштабах вобласці лялечнага ЛіТэатра “Церамок” Навагрудскай раённай бібліятэкі. Варта адзначыць, гэта было ўдалае выступленне навагрудскіх “артыстаў”, і атрымала годную ацэнку прысутных на свяце. Гледачы не шкадавалі апладысментаў і нават воклічаў “Брава!”...


Сустрэча з аўтарам, празаікам і эсэістам Раісай Крывальцэвіч

P1070414

14 верасня ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з мясцовым аўтарам, празаікам і эсэістам Раісай Крывальцэвіч. Аўтар падзялілася з прысутнымі сваімі ўспамінамі, перажываннямі, аналізуючы ўласныя кнігі “Дарога” і “Блізкі свет”... 


Фэст літаратурных герояў «ЛІТАРА»

_DSC0074

Бібліятэчны фэст літаратурных герояў «ЛІТАРА» прайшоў у Любчы 3 верасня ў рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Дажджлівае надвор'е нам не спрыяла, але ўсё ж такі першы фестываль такога фармату на Навагрудчыне адбыўся...


Тэатралізаванае гістарычнае свята «Друкаванае слова ў Любчы» 

1-11

Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу «Псалтыр». Гарадскі пасёлак Любча сёлета святкуе яшчэ адзін юбілей – 405 гадоў з дня заснавання Любчанскай друкарні. З нагоды двух юбілеяў у г.п. Любча прайшло тэатралізаванае гістарычнае свята «Друкаванае слова ў Любчы»...


 БІБЛІЯНОЧ «Літаратурныя мУРАшкі»

DSCF1597

Ноччу ў бібліятэцы магчыма ўсё! У гэтым змаглі пераканацца тыя, хто наведаў Навагрудскую раённую бібліятэку 15 жніўня. Тут у рамках абласной акцыі "Кніга дорыць свята» прайшла бібліяноч "Літаратурныя мУРАшкі"...


Творчая сустрэча з гродзенскімі аўтарамі

P1060643

26 ліпеня 2017 года ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай Ірынай Шатыронак і паэтам Мікалаем Сяровым. Ірына Сяргееўна з задавальненнем падзялілася сваімі творчымі планамі з гасцямі, адказала на пытанні пра свае творы, нават паспрачаліся пра сучасную прозу і паэзію маладых аўтараў. Таксама Ірына Шатыронак прадставіла сціплага і таленавітага паэта Мікалая Сярова...


Библиотека на региональном фестивале-конкурсе бардовской песни памяти Владимира Высоцкого «Музыка сердец»

P1060447

22-23 ліпеня на Навагрудчыне прайшоў чацвёрты рэгіянальны фестываль-конкурс бардаўскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў». Вялікую цікавасць у гасцей і ўдзельнікаў фестывалю выклікала бібліятэчная экспазіцыя «Чалавек, паэт, акцёр», дзе былі прадстаўлены кнігі, часопісы, газетныя артыкулы розных часоў аб жыцці і творчасці Уладзіміра Сямёнавіча. Асобнае месца на выставе занялі матэрыялы пра прыбыццё Высоцкага на Наваградчыне...


Прэзентацыя кнігі В.А. Чамярыцкага «Жыватворная спадчына»

P1060014

6 ліпеня ў бібліятэцы  адбылася прэзентацыя новай кнігі "Жыватворная спадчына” літаратуразнаўца, крытыка, культуролага, перакладчыка, тэкстолага, скарыназнаўца , кандыдата філалагічных навук Вячаслава Чамярыцкага. Кніга стала падсумоўваннем вынікаў дзейнасці яе аўтара. Вячаслаў Антонавіч пазнаёміў з асобнымі раздзеламі сваёй кнігі...


135-годдзю Янкі Купала і Якуба Коласа прысвячаецца

P1050996

У Дзень Незалежнасці на літаратурнай пляцоўцы каля помніка Я. Коласа прайшоў конкурс чытальнікаў “Люблю цябе, роднае слова”, прысвечаны 135-гадоваму юбілею класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купала і Якуба Коласа. Аматары мастацкага слова змаглі даведацца пра старонкі лёсу і творчасці, пра стасункі з Навагрудчынай народных песняроў. 


Бібліятэка на святкаванні Дня Незалежнасці

P1050807

З ліпеня жыхары Навагрудскага раёна разам з усёй Беларуссю адзначылі Дзень Незалежнасці. Бібліятэка была шырока прадстаўлена на розных пляцоўках. Разам з іншымі працоўнымі калектывамі бібліятэкары прайшлі ў святочнай калоне. Ганаровае права падняць сцяг горада Навагрудка і Навагрудскага раёна было прадстаўлена загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка» Іне Анатольеўне Шаўчук... 


«Вялікае княства літаратуры» на абласным фестывалі “Кніга і час”

P1050230

Першы абласны фестываль “Кніга і час” прайшоў 11 чэрвеня ў Свіслачы. Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную бібліятэчную пляцоўку “Вялікае княства літаратуры”. Кніжную экспазіцыю склалі раздзелы-ваяводствы выставы: “гістарычнае”, “замкавае”, “рыцарскае”, “друкарскае”, “навуковае”, “лірычнае”. Кожнае кніжнае ваяводства ўпрыгожвалі тэматычныя прадметы: рыцарскі меч, макет бібліятэкі Храптовіча і інш...


Круглы стол «Узаемадзеянне бібліятэк і музеяў»

P1050078

9 чэрвеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбыўся круглы стол "Узаемадзеянне бібліятэк і музеяў: праблемы, перспектывы, інавацыі"...


Інтэрактыўная бібліяпляцоўка “Вясна. Перамога. Навагрудак”

P1030243

Інтэрактыўная бібліяпляцоўка “Вясна. Перамога. Навагрудак” была прадстаўлена 9 мая раённай бібліятэкай. У яе склад увайшлі кніжная выстава “Май перамогай асвечаны”, экспазіцыя міні-макетаў Навагрудчыны “Страчаная спадчына”, у межах якой упершыню экспанавалася адноўленая па старых фотаздымках галоўная плошча Навагрудка версіі 1941 года...


Кніжныя героі жадаюць пазнаёміцца… з навагрудчанамі

P1020206

У чытальнай зале раённай бібліятэкі разгарнулася выстава лялек сваімі рукамі. Яе экспанаты - літаратурныя героі беларускіх мастацкіх твораў і казак. У бібліятэцы знаёмства з усімі вамі чакаюць Несцерка, Пятрушка, Кот Мурлыковіч, Шыпулікі, Вожык Фых-пых, Кузя, Бандароўна і шмат іншых герояў беларускіх народных казак, вершаў, апавяданняў...


Свята духоўнай кнігі “Ад Скарыны да нашых дзён”

P1010921

Свята духоўнай кнігі “Ад Скарыны да нашых дзён” прайшло 20 сакавіка ў раённай бібліятэцы. Галоўнай тэмай мерапрыемства стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і асоба славутага беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара...


Любчанскай друкарні споўнілася    405 гадоў

Копия DSCN0793

27 лютага 405 гадоў назад у Любчы была заснавана друкарня. З гэтай нагоды Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка падрыхтавала сцэнічную пастаноўка “Любча. Гісторыя адной друкарні”. Гледачы сталі сведкамі далёкіх падзей 1612 г., калі віленскі друкар Пётр Бластус Кміта перавёз друкарскае абсталяванне з Вільні ў Любчу, дзе і была заснавана друкарня...


Кніжна-фільмаграфічная калекцыя “Книга в формате кино”

P1000895

23 лютага, у рамках праекта “Чытанне – шлях да дасканаласці”, у раённай бібліятэцы адбылася кніжна-фільмаграфічная калекцыя “Книга в формате кино”. Для навучэнцаў была падрыхтавана выстава “Книга+кино=удовольствие”, былі прадстаўлены кнігі, экранізацыі якіх атрымалі ОСКАР.


Новогрудская лыжня-2017

IMG_1582

28 студзеня ў спартыўна-біятлонным комплексе ў в. Сялец адбыўся раённы зімовае спартыўнае свята «Навагрудская лыжня-2017». Прадстаўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі годна выступілі ў складзе каманды аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама. Каманда была прадстаўлена ў эстафетнай гонцы і ў лыжнай гонцы...


Адкрыты дыялог з моладдзю

P1000368

Навагрудская раённая бібліятэка стала пляцоўкай для рэалізацыі праекту ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “Адкрыты дыялог”. У якасці экспертаў выступілі  Людміла Мечыславаўна Федарчук, загадчыца сектарам фізічнай культуры, спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама, Вольга Паўлаўна Шнігір, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”...