/ 24 июля, 2019

Тэма прывіцця навыкаў асцярожнага абыходжання з агнём, навучанне правільным паводзінам у такой экстрэмальнай сітуацыі як пажар, з’яўляецца актуальнай і важнай заўсёды і падчас канікул таксама. Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка правяла КВЗ «Агонь не церпіць бестурботнасці». Дзве каманды – «Іскрынкі» і «Ратавальнікі» у конкурсе «Сітуацыйныя задачы» адказвалі на пытанні па пажарнай бяспецы. Цікавым атрымаўся конкурс «Песенны марафон», дзе па агучанаму радку з песні, трэба было даспяваць яе да канца. У «Конкурсе плакатаў» удзельнікі малявалі плакаты на тэму «Дзеці, не гуляйце з запалкамі». Па выніках конкурсаў былі вызначаны пераможцы, якія атрымалі салодкія прызы  і маляўнічыя буклеты ад МНС.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий