/ 29 июля, 2019

У межах Года малой радзімы ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” у бягучым годзе праводзяць абласны конкурс макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”.

Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі архітэктурнай спадчыны нашай вобласці і далучэння насельніцтва да культуры і гісторыі роднага краю. Жыхарам  Гродзеншчыны прапанавана падрыхтаваць макеты палацаў, храмаў, замкаў і іншых архітэктурных помнікаў і прадставіць творчыя працы па трох намінацыях: “Гонар зямлі прынёманскай”, “Мая малая радзіма”, “Страчаная спадчына Гродзеншчыны”. Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла на конкурс макет гарадской ратушы, якая існавала ў XVII-XVIII ст.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий