Пасяджэнне клуба для пажылых людзей “Гармонія” Гарадзечанскай сельскай бібліятэкі адбылося ў форме музычна-паэтычнага эцюда “А мы ещё споём”.  Прагучалі любімыя песні і вершы ў выкананні ўдзельнікаў клуба. Яны зноў акунуліся ў гады сваёй маладосці, а таксама пачулі цудоўныя вершы сучасных беларускіх паэтаў. Адбылася цікавая размова на тэму сучаснай музыкі і паэзіі. На сустрэчы людзей, якіх аб’ядноўваюць агульныя інтарэсы, панаваў добры настрой.

Добавить комментарий