/ 8 декабря, 2017

7 снежня ў межах сумеснага праекта раённай бібліятэкі і ДУА “Сярэдняя школа № 3  г. Навагрудка” “Знать закон смолоду”  (“Ведаць закон за́малада”) прайшло чарговае мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі вучні 11 класа (класны кіраўнік – Алесіенак Аляксандр Леанідавіч), прысвечанае Міжнароднаму дню правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня – менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Гісторыя ўзнікнення правоў чалавека, асноўныя дакументы ў гэтай вобласці, цікавыя факты не засталіся без ўвагі. Правы чалавека – найвялікшае дасягненне сусветнай цывілізацыі, галоўны крытэрый дэмакратычнага грамадства. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека – эпахальны дакумент, у якім былі абвешчаныя неад’емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку па-за залежнасці ад яго расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча. Таму, магчыма, крыху парадаксальнымі, патрабуючымі асэнсавання будуць гучаць наступныя словы:  «Людзі аднолькавыя ў тым, што яны розныя».  Іх ідэя увасобілася ў партрэтна-ілюстрацыйнай выставе.

Мерапрыемства не стала выключэннем ў плане інтэрактыўнасці, якая характэрна для дадзенага праекта. З пасіўных слухачоў старшакласнікі пераўтвараюцца ў актыўных удзельнікаў з уласным творчым меркаваннем. 30 артыкулаў Дэкларацыі, за якія персанальна адказвалі самі вучні, сталі аб’ектам дэтальнага вывучэння і тлумачэння кожнага пункта.

Конкурс “Правовой игропрактикум” завяршыў мерапрыемства. Ён склаўся з дзвюх частак: творчай і інтэлектуальнай. Па ўмовах першага задання ўдзельнікі павінны былі невербальнымі сродкамі (жэстамі, мовай цела) праілюстраваць правы чалавека: права на адукацыю, права на сумеснае пражыванне з бацькамі. Не без цяжкасцяў, але заданне было выканана. З дапамогай мовы, мы  не толькі выказваем свае думкі і пачуцці, але таксама абараняем свае правы. Адказы на пытанні віктарыны падсумавалі вынікі сустрэчы.

Самыя актыўныя, ўважлівыя і дакладныя ўдзельнікі атрымалі невялікія прызы.

Можна лічыць, што і бібліятэка, і школа № 3 таксама далучыліся да кампаніі, прымеркаванай да маючай адбыцца 70-й гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.  Старт  кампаніі, разлічанай на адзін год, быў дадзены ў 2017 г. у Дзень правоў чалавека.

226 070 026 051 166 206 130 240

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий