/ 13 ноября, 2020

12 кастрычніка ў чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшла прэзентацыя першага зборніка вершаў “Восеньскі дождж” Аляксандра Абадзінскага. Шырокая аўдыторыя зможа пабачыць прэзентацыю аўтара ў фармаце відэапраграмы “Кніжныя сустрэчы”. Аляксандр Паўлавіч расказаў пра ідэю стварэння зборніка, кожны верш з якога праілюстраваны карцінамі яго бацькі Паўла Аляксеевіча. Аляксандр Паўлавіч прачытаў свае вершы, выканаў на гітары песні ўласнага сачынення, а таксама запрасіў да чытання і знаёмства з новай кнігай.

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий