золотілін

Запрашаем наведаць персанальную выставу мастака Віктара Залаціліна

Навагрудчына вельмі багата на таленты. Усім вядома, што з менавіта гэтымі мясцінамі звязаны імёны такіх знакамітых людзей як Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Вінцэсь Каратынскі, Язэп Драздовіч і іншыя.

Але гэта частка нашага мінулага. Сучасная Наваградчына таксама можа ганарыцца сваімі талентамі, самароднымі талентамі. Таму хочацца распавесці пра цудоўнага мастака, які ўлюблёны ў свой край, у родныя мясціны. Гаворка ідзе пра Віктара Залаціліна, які ўжо шмат год радуе нас сваёй творчасцю – сваімі неверагодна прыгожымі краявідамі. Ён скончыў некалі Любчанскую сярэднюю школу, потым лёс склаўся так, што ён апынуўся ў Мінску, але ж родныя мясціны вабілі яго заўжды і вось ўжо колькі год ён жыве ў роднай вёсцы Купіск. Ён аддаецца ўсёй душой прыродзе, якая акружае яго, і пераносіць яе шчырую чыстую прыгажосць на палатно, пасля чаго мы маем магчымасць назіраць яе хараство і багацце.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *