Міні-галерэя “Імгненне” запрашае на выставу мастака з вёскі Турэц Карэліцкага раёна. Можна смела адзначыць, што ў работах Паўла Абадзінскага адлюстроўваецца сапраўдная любоў да свайго роднага кутка, да Радзімы. Успрыманне часу мастацкім выразам робіць жывапісныя работы непаўторнымі, якія спрыяльна ўздейнічаюць на гледача. А гледзячы не толькі на мінулае, але і на прыгожае чалавек пачынае думаць, разважаць, узбагачацца духоўна і станавіцца лепшым. Значыць праца мастака не дарэмна, а час не страчаны.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу.

Уваход вольны.

Добавить комментарий