васюкевіч

Васюкевіч Віктар Аляксандравіч – беларускі мастак.

Нарадзіўся 10 мая 1958 г. у вёсцы Карнышы каля Наваградка. У 1988 г. скончыў факультэт жывапісу і графікі Народнага ўніверсітэта мастацтваў імя Н.К. Крупскай (г. Масква). Вёў дзіцячую студыю пры Мінскім аэрапорце. З 1991 г. – вольны мастак.

C канца 1980-х гадоў Віктар Васюкевіч піша абстрактныя геаметрычныя кампазіцыі. У 2000-х прыходзіць да новага аўтарскага стылю, які называе “цветомузыка” або “свет-видение”, блізкага да абстрактнага экспрэсіянізма.

Для падтрымання пачуцця колеру Віктар Васюкевіч нямала працуе ў класічных жанрах жывапісу – пейзажы і нацюрморце. Цікавасць уяўляе і графіка мастака, якая нагадвае своеасаблівыя практыкаванні па развіцці абстрактнага мыслення ў выяўленчым мастацтве.

Работы мастака знаходзяцца ў фондах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Арт-цэнтра імя Марка Роткі (Даўгаўпілс, Латвія), Беларускага музея ў Нью-Ёрку, а таксама ў прыватных зборах Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі, Арменіі, Турцыі, ЗША і іншых краін свету.

Акрамя таго, Віктар Васюкевіч піша вершы. Пазнаёміцца з карцінамі мастака і яго вершамі можна на афіцыйным сайце Віктара Васюкевіча – http://vasiukevich.by/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *