Навагрудак і магдэбургскае права

У верасні 2011 года будзе адзначацца 500-год з часу надання Навагрудку Магдэбургскага права. З гэтай нагоды ў горадзе плануецца ўстанавіць мемарыяльны паматны знак. Выканае манумент вядомы беларускі скульптар Генадзь Васільевіч Буралкін. А усім тым, хто цікавіцца прывіліямі магдэбургскага права ў сярэднявечным Навагрудку цэнтральная раённая бібліятэка прапануе вітуальную выставу “Навагрудак і магдэбургскае права”.

Навагародак: [герб, магдэбургскае права] // Цітоў, А. Гарадская    геральдыка Беларусі.– Мн., 1989. – С. 152-154
Са зместу: Спусташальны набег крымскіх татараў вытрымаў горад у 1505 г. Амаль увесь ён быў разрабаваны, але замак яны ўзяць не здолелі. 3 1511 г. На­вагрудак карыстаўся магдэбургскім правам. У 1595 г. горад атрымаў афіцыйны герб. Сёння гэты прывілей знаходзіцца ў Гісторыка-этнаграфічным музеі Літоўскай ССР у Вільні.
Было ў горада такое права: [магдэбургскае права] / М. Гайба. Навагрудак: гiстарычны нарыс / М.Гайба — Навагрудак, 1992 — С. 11-16
Са зместу:...Гараджане вызваляліся ад вялікакняжацкай улады і падсуднасці. Ім гарантавалася эканамічная дзейнасць і ўласнасць.
Былі ў іх і пэўныя абавязкі. Плацілі падаткі. Кожны год давалі ў гарадскую казну 50 залатых, сярэбшчызну, плату з карчмы, з рамеснай дзейнасці, з лавак. Кожную суботу пастаўлялі ў замак мяса, пры неабходнасці давалі падводы, выстаўлялі ахову.
3 атрыманнем прывілея на магдэбургскае права не спынілася ўздзеянне на горад дзяржаўнай улады. Многія акты вялікага князя павялічвалі ролю Наваградка як эканамічнага цэнтра. Уладай яго мяшчане вызваляліся ад пэўных падаткаў, атрымлівалі дазвол на будаўніцтва прадпрыемстваў (напрыклад, цагельня, млын, васкабойня). 3 1597 года дазвалялася два разы ў год праводзіць кірмашы.
Асновай жыцця горада XVI стагоддзя былі рамёствы і гандаль. У той час тут налічвалася да 30 відаў рамеснай вытворчасці. Кожны тыдзень праводзіліся базары. 3 Наваградка вывозіліся воск, футры, некаторыя рамесныя вырабы. Атрымліваў ён сукно, соль і інш. На базар прыязджалі купцы з Вільні, Віцебска, Магілёва і іншых месцаў. Пры праездзе праз горад іншагароднія плацілі пошліну.
Стрэнкоўскі, С. Сістэма самакіравання горада Навагрудак у XVI-XVII стагоддзях / С. Стрэнкоўскі // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы): навуковае выданне / Пад рэд. Каваленя А.А. – М., 2010.– С. 127-134
Са зместу: ...Згодна з прывілеем 1511 года ў Навагрудку ўсталёўвалася структура самакіравання, якая была абумоўлена статутамі магдэбургскага права. Уводзіліся пасады войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў. Пры гэтым трэба адзначыць, што хоць у самім Магдэбургу быў яшчэ бургграф і дакладна вызначалася колькасць іншых службоўцаў, аднак практыка польскіх, а затым і беларускіх гарадоў уносіла ў нормы магдэбургскага права адпаведныя змены. Наогул можна казаць аб тым, што ўвядзенне магдэбургскага права азначала дазвол на магчымасць карыстацца яго нормамі пры вырашэнні судовых і бягучых спраў, а таксама менавіта наменклатуру, а не дакладную колькасць службовых асоб гарадскога самакіравання, якая вызначалася ўжо непасрэдна прывілеям, волей уладара або неабходнасцю. Ды і само магдэбургскае права давала гарадам пэўную магчы­масць самім вызначаць колькасць некаторых службовых асоб.
У Навагрудку колькасць гарадскіх службоўцаў вызначана ў фундацыйным прывілеі: войт, 2 бурмістры, 6 радцаў, 8 прысяжнікаў.
Грамата караля Жыгімонта І Наваградку на магдэбургскае права. 26 ліпеня 1511 г. // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Навагрудскага раёна. – Мн., 1996. – С.88-89
Са зместу: ...Во имя Божое станься. Княжать высоких маестат не так звитества вальк есть, яко зуставенья спра¬ведливых устав або прав, которими ж Посполитая Речь множится и ку великой обфитости приходит. А про то ку векуистои тое то речи памяти Мы, Жикгимонт, з ласки Божее король польский, великий князь литовский, руский, княжа пруское, жомойтский и иных пан и дедич, чиним знаменито сим листом, хто на него посмотрит або чтучи въслышит, нынешним и потом будучим, кому будеть потреб(а) того ведати. Маючи взгляд посполитого доброго розмноженя и хотячи положеня места нашого Новгородского в мере лепшой поставити, абы люди наши, там мешкаючи, через ряд добрый а справедливый были розмножены, тое место нашо Новгородок с права литовского и руского и которое коли будеть там перво держано у право немецкое, которое зовется Майтбарьское, переменяемь на вечные часы.
Доўнар Т. Магдэбургскае права і Статуты вялікага княства літоўскага / Таіса Доўнар // Наваградскія чытанні. Выпуск ІV / Навук. рэд. В.Ф. Кушнярэвіч.–Мн., 1996.– С.28-31
Са зместу: ...У грамаце г. Наваградку гаварылася, што гараджане абавязаны даваць падводы толькі вялікакняжацкім ганцам, уносіць у казну 50 залатых, плаціць сярэбршчыну, ардыншчыну і іншыя грашовыя зборы. Гараджанам дазвалялася будаваць і атрымліваць даходы з гасцінных дамоў, крамніц, лазняў і г. д. Рэгламентавалася, што чужыя купцы, акрамя віленскіх, у звычайны, не кірмашовы, час маглі весці толькі аптовы гандаль.
Што такое магдэбургскае права? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І.Саверчанка, З. Санько. – Мн., 1993. – С.20-21
Са зместу: ...У часы Сярэднявечча беларускія гарады былі цэнтрамі рамяства, гандлю, культуры, адміністрацыі ды абарончымі збудаваннямі. У XIV-XVI стагоддзях многія з іх атрымалі права на самакіраванне, так званае магдэбургскае, або майдэборскае, права (ад назвы нямецкага горада Магдэбург, які здаўна жыў па¬водле самакіравання). Прывілеі на самакіраванне, што выдаваліся за подпісам вялікага князя, ні ў якім разе не супярэчылі традыцыйнаму мясцоваму праву, а пазней – беларускім агульназемскім законам і тым больш не адмянялі іх. Яны толькі пашыралі і паглыблялі старасвецкае звычаёвае права, а з часам і агульнадзяржаўнае заканадаўства, улічваючы менавіта спецыфіку гарадскога жыцця. Такім чынам, магдэбургскае права было па сутнасці толькі своеасаблівым адгалінаваннем тагачасных законаў Вялікага Княства. А паколькі не ўсе нашыя гарады жылі паводле самакіравання, то магдэбургскае права можна назваць яшчэ й адметным накірункам тагачаснага беларускага гарадскога права
Вiшнеўскi А. Ф. Прывілей Навагародку на магдэбургскае права 1511 года // Вiшнеўскi А. Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi ў дакументах і матэрыялах: вучэбны дапаможнік / А.Ф. Вiшнеўскi – Мн., 2003

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *