/ 28 апреля, 2018

26 красавіка ў рамках праекта “Чытанне – шлях да дасканаласці” адбыўся восьмы па ліку  літаратурны подыум “Страницы этих книг –  история сама”.

Ён быў прысвечаны  гістарычнай тэме ў літаратуры. На подыум выходзіла 16 кніг гістарычнай тэматыкі, адлюстроўваючых розныя перыяды гісторыі. Лепшыя творы сусветнай і беларускай літаратуры былі прадстаўлены з кароткай анатацыяй.

  Была падрыхтавана электронная гульня “Из века в век” (гістарычны рынг). Студэнты гандлёва-эканамічнага каледжа сталі  актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства. Ім патрэбна было адказаць на 15 пытанняў з варыянтамі адказаў.  Выхад кніг на імправізаваны подыум дапаўняў паказ відэаматэрыялаў з ўрыўкамі з фільмаў гістарычнай тэматыкі. Змястоўнай была і экспазіцыя літаратуры, прадстаўляючая цікавыя кнігі гістарычнага жанру: серыйныя выданні, мемуары, навінкі паступленняў у фонд бібліятэкі. Таксама была прадстаўлена і выдавецкая праца “Страницы   этих книг– история сама” (выпуск 8).

P1150040 P1150167 P1150078 P1150098 P1150189 P1150186 P1150032 P1150181

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий