/ 28 октября, 2020

У лістападзе будзе адзначацца 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. З гэтай нагоды ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы 26 кастрычніка прайшоў літаратурны марафон “Рыцар слова”, які адрасаваўся дзецям малодшага школьнага ўзросту. Спачатку бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць беларускага пісьменніка, потым дзеці разам з бібліятэкарам чыталі яго казкі са зборніка “Лебядзіны скіт”. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне па дзіцячых творах пісьменніка. Самыя лепшыя і ўважлівыя чытачы казак узгадвалі імя вужынай каралевы з казкі “Вужыная каралева”, ім патрэбна было ўспомніць з якой жывёлай пераблытаў чорт мядзведзя з казкі “Чортаў скарб”, які падарунак зрабіў беларусам Вялікі чараўнік з казкі “Кацёл з каменьчыкамі”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий