У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы праходзяць мерапрыемствы з цыклу “Лета пад кніжным дэвізам”. Бібліятэка запрашае на сустрэчу дзяцей са школьнага лагера “Казачны гарадок”.

Літаратурны рынг “Кніга – мудры дарадчык і сябар” быў прымеркаваны да Дня аховы дзяцей. Змагаліся дзве каманды: “Усяведы” і “Кнігалюбы”. Падчас мерапрыемства дзеці паказалі добрыя веды. Яны адгадвалі загадкі, вучыліся складаць рыфмы, ім патрэбна было адгадаць казачнага героя, закончыць фразу. Самыя актыўныя чытачы атрымалі салодкія прызы.

Цікава прайшоў інтэлектуальны марафон казак “Загадай, мы адгадаем”. Удзельнікі марафона прынялі ўдзел у казачнай віктарыне, заглянулі ў казачнае “Бюро знаходак”, адгадвалі загадкі пра казачных герояў.

інтэлектуальны Марафон казак “Загадай, мы адгадаем”
Інтэлектуальны Марафон казак “Загадай, мы адгадаем”
Літаратурны рынг “Кніга – мудры дарадчык і сябар”
Літаратурны рынг “Кніга – мудры дарадчык і сябар”

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *