Згодна раённага плана мерапрыемстваў па святкаванню 300-годдзя Саламеі Русецкай, Навагрудскай лекаркі 18 стагоддзя, асветніцы, аўтаркі мемуараў, 23 сакавіка 2018 года ў Навагрудскай раённай бібліятэцы адбыўся круглы стол “Персаналіі Навагрудскай зямлі – Саламея Рэгіна Русецкая”.

         Ёсць адна важная акалічнасць, якая абавязвае сёняшніх землякоў гэтай адважнай жанчыны, успомніць і ўшанаваць яе памяць. Справа ў тым, што ў рэкамендаваны Выканаўчым саветам Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА спіс памятных дат, якія будуць адзначацца ў 2018 годзе, уключана беларускае імя. І гэта ёсць Саламея Русецкая.

         У круглым стале бралі ўдзел загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама Наталля Жышко, урач, раённы афтальмолаг УЗ “Навагрудская раённая бальніца” Святлана Кандыба, дырэктар ДУ “Дом-музей Адама Міцкевіча ў  Навагрудку”, краязнаўца Мікола Гайба. Супрацоўнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі таксама падрыхтавалі грунтоўныя выступленні, якія тычыліся не толькі асобы Саламеі Русецкай, але і іншых персаналій Навагрудчыны, у тым ліку вядомых урачоў, якія паходзяць з Навагрудчыны. У выніку абмеркавання пытанняў адбылася жывая размова, дыялог, дыскусія аб неардынарнай асобе Саламеі Русецкай.

Самай яркай дзеяй мерапрыемства стала тэатралізаванае прадстаўленне “Незвычайныя прыгоды Саламеі Русецкай”. Ролі выконвалі работнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі: Саламея – Кацярына Мяцеліца, лекар-немец Якуб Гальпір – Анатолій Бандзюкевіч, маладая турчанка Айшэ – Святлана Чубрык, малады турак Недзім – Аляксей Гладкіх. Усе акцёры былі на вышыні. Дэкарацыі таксама годныя. Гэтае тэатралізаванае прадстаўленне будзе пакладзена ў аснову інфармацыйна-краязнаўчага Тура Навагрудскай раённай бібліятэкі, які пройдзе гэтай вясной і будзе прысвечаны Году малой Радзімы.

P1130797 P1130806 P1130829 P1130827 P1130816 P1130824 P1130825 P1130835 P1130838 P1130841 P1130847 P1130851 P1130853 P1130867

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *