6 верасня ў музейным пакоі міні-макетаў “Страчаная спадчына” праведзены краязнаўчы ўрок-экскурсія для навучэнцаў сацыяльнай школы пры касцёле Архангела Міхаіла ў Навагрудку, гэта была група польскай мовы. Тэма ўрока – “Гісторыя Навагрудка. Знамянальныя і памятныя мясціны”. Размова вялася выключна на польскай мове. Навучэнцы апавядалі пра аб’екты, якія бачылі перад сабой і, дзякуючы макетам, маглі іх рэальна ўявіць. Гэта, вядома, палягчала іх задачу, бо як ні кажы, а рынкавая плошча была перад імі, як на далоні. На завяршэнні ўрока, навучэнцы школы дзяліліся сваімі думкамі і меркаваннямі  ў міні-галерэі "Імгненне".

Пасля такога ўдала праведзенага ўрока,  напрошваецца выснова – тэматычныя ўрокі па-за межамі школы, у прыватнасці ў бібліятэцы, – гэта не проста крэатыўна  і цікава, але і досыць займальна і, галоўнае, па-сапраўднаму карысна. Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва з сярэднеспецыяльнымі навучальнымі ўстановамі і школамі горада, а магчыма і раёна.

P1070157P1070103д P1070095

Сохранить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *