Краязнаўчы каляндар

Гістарычны каляндар Навагрудчыны

Канец Х — пач. XI ст. — узнікненне паселішча на Малым замку і Замкавай гары
1044 г. — верагодная дата заснавання Навагрудка
сярэдзіна ХІ ст.- паселішча на Замкавай гары абнесена валам і ператварылася ў гарадскую крэпасць
1117 г. — паход мінскага князя Глеба Усяславіча на Навагрудскую (Навагародскую) зямлю
пач. XII ст.- гарадскі пасад (Малы замак) абносіцца валам і ператвараецца ў вакольны горад
XII ст.- заснаванне Барысаглебскай царквы
Каля 1235 г. — паход наваградскага князя Ізяслава з Міндоўгам, князем Літоўскім, на Мазовію
1230-я г.г. — 1263 г. — перыяд княжання Мігдоўга
1246 г. — хрышчэнне ў Навагрудку Міндоўга і прыняцце ім праваслаўя
сярэдзіна ХІІІ ст. — пачатак будаўніцтва Навагрудскага мураванага замка
1251-1252 г.- паход галіцка-валынскіх князёў на Наваградак
1252 г. (1253), ліпень — каранацыя ў Навагрудку вялікага князя Міндоўга на караля Літвы
1252 г. — нападзенне на Навагрудак крыжакаў
1254 г. — падпісанне Войшалкам, сынам Міндоўга, міра з галіцка-валынскім князем Данілам.
1254-1258 гг. — Навагрудкам валодаў Раман Данілавіч Галіцкі.
1258 г. — нападзенне на Навагрудак мангола-татар
1258 г.- Войшалк і полацкі князь Тауцівіл выганяюць з Наваградка Рамана Галіцкага
1258-1267 г.г. — княжанне ў Навагрудку і ў Літве князя Войшалка
канец 1250-х г.- будаўніцтва Лаўрышаўскага манастыра
1262 г.- дагавор паміж князем Міндоўгам і Ноўгарадскім князем Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе супраць Лівонскага Ордэна
1263 г.- Княжанне ў Вялікім княстве Тройната
1268-1270 г.г.- Княжанне ў Навагрудку і ВКЛ Шварна Данілавіча
1270-1282 гг.- Княжанне ў Навагрудку ВКЛ Трайдэна
каля 1270 г. — знак «Пагоня» упершыню зафіксаваны як герб Навагрудка.
1274 г.- няўдалая аблога Навагрудка аб»яднаным войскам Галіцка-Валынскага княства і мангола-татарамі.
І278г.- нападзенне на Навагрудак мангола-татар.
1293-1316 гг.- Княжанне ў Навагрудку і ВКЛ Віценя
1293 г.- Навагрудскі герб «Пагоня» стаў знакам вялікага князя і гербам Вялікага княствя Літоўскага.
____________________________________________________________
XIV ст.
Першая палова XIV ст. — стварэнне Лаўрышаўскага Евангелля
1314 г. Няўдалы штурм Навагрудка крыжакамі на чале з магістрам ордэна Генрыхам фон Плоцке. Іх разгром дружынай гродзенскага кашталяна Давыда.
1316-1341 г.г. — княжанне Гедыміна
1317 г. — устанаўленне Канстанцінопальскім патрыярхам самастойнай Навагрудска-Літоўскай мітраполіі на чале з мітрапалітам Феафілам.
пач. XIV ст. — будаўніцтва Замкавай царквы.
1321 г. — паход крыжакаў на Навагрудчыну. У тым жа годзе ў Навагрудку пабудаваны першы касцёл оржэна мінарытаў (францысканцаў).
1323 г. — вялікі князь Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню.
1341 г.- чарговы крыжацкі паход на Навагрудчыну.
1341 г.- Навагрудкам, як удзельным княствам, пачынае валодаць Карыят Гедымінавіч.
1358 г. — Наваградак пераходзіць ва ўладанне яго сына Фсдара.
канец XIV ст.- Наваградак належаў Карыбут-Дзмітрыю, пазней-Таўцівілу Кейстутавічу.
1391 г.- Бсзпаспяховая аблога Навагрудка крыжацкім войскам магістра Конрада Валенрода.
1394 г.- Няўдалы штурм Наваградка крыжакамі на чале з магістрам Конрадам фон Юнінгемам і маршалам Вернерам Тэцынгерам.
1394 г.- Навагрудак становіцца адным з цэнтраў вялікакняскага дамена.
1395 г.- Заснаванне вял. князем Вітаўтам Фарнага касцёла.
____________________________________________________________
XV ст.
Пачатак XV ст. — завяршэнне будаўніцтва Навагрудскага замка

1408 г.- Тайная сустрэча ў Навагрудку вялікага князя Вітаўта і караля Польшчы Ягайлы для абмеркавання падрыхтоўкі рашаючай бітвы з крыжакамі.

1410 г.- Удзел навагрудскай харугвы ў разгроме крыжакоў пад Грунвальдам.

1414-15 г.г.- У Навагрудку адбыліся саборы праваслаўных епіскапаў ВКЛ, на якім быў абраны незалежны ад Масквы мітрапаліт. Ім стаў балгарын Грыгорый Цамблак. Навагрудак становіцца рэзідэнцыяй праваслаўнага мітрапаліта.

1422 г.- Вянчанне ў Навагрудскім Фарным касцёле караля Польшчы Ягайлы з Соф»яй Гальшанскай.

1428 г. Грамата вялікага князя Вітаўта, аб перадачы Навагрудка ў пажыццёвае ўладанне жонцы Юльяне.

1444 г.- Грамата вялікага князя Аляксандра Ягелончыка Навагрудку на няпоўнае самакіраванне.

1448 г.- У Навагрудку прайшоў сейм Вялікага княства Літоўскага.

1484 г.- Першы ўспамін аб яўрэях у Навагрудку.
___________________________________________________________
XVI ст.
1505-1506 гг.- Няўдалыя аблогі Навагрудка войскам крымскага султана Біці-Гірэя.

1507, студзень — Утварэнне Навагрудскага ваяводства ў складзе Навагрудскага, Ваўкавыскага і Слонімскага паветаў. Першым ваяводам стаў Іван Глінскі.

1508 г. — У Навагрудку адбыўся сейм Вялікага княства Літоўскага.

1511, 26 ліпеня — Атрыманне Навагрудкам Магдэбургскага права на самакіраванне

1512 г. — Стварэнне «Навагрудскага Пралога» — беларускага рукапіснага помніка.

1517-19 г.г. — Пабудова ў Навагрудку Барысаглебскай царквы на сродкі кн. Канстанціна Астрожскага.

1525 г. — Прывілеем вялікага князя новыя жыхары Навагрудка на некалькі гадоў вызваляліся ад падаткаў.

1535 г. — У час руска-літоўскай вайны Навагрудак часова заняты рускімі войскамі. Спусташэнне ваколіц «Новгородка Литовского» маскоўскімі войскамі.

1538 г. У Навагрудку адбыўся сейм Вялікага княства Літоўскага.

1539 г.- Адкрыццё ў Навагрудку першай у ВКЛ гімназіі.

1562, 22 студзеня- Пацвярджэнне Нявагрудку прывілея на Магдэбургскае права.

1560-я гады — пачатак валочнай памера на Навагрудчыне

1563 г., 30 верасня Указ вялікага князя Жыгімонта Аўгуста аб перасяленні навагрудскіх яўрэяў за межы замка.

1568 г. У Навагрудку налічвалася 10 праваслаўных цэркваў.

1569 г. — падпісанне прадстаўнікамі Навагрудскага ваяводства ўмоў Люблінскай уніі

1581 г. — Навагрудак стаў адным з месцаў паседжанняў Галоўнага трыбунала — асноўнага апеляцыйнага суда ВКЛ. Паседжанні адбываюцца ў Замкавай царкве

1595 г.- У раёне Навагрудка дзейнічалі казацкія атрады гетмана С. Налівайкі.

1595 г. — Прывілеем Жыгімонта III Навагрудку было пацверджана Магдэбургскае права. Гораду быў нададзены герб з выявай Архангела Міхаіла.

1596 г. — пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі Навагрудак стаў рэзідэнцыяй уніяцкіх мітрапалітаў ВКЛ.

1597 г., сакавік — грамата Жыгімонта III аб дазволе правядзення ў Навагрудку двух штогадовых кірмашоў: «Троицкого» і «Крещенского».

1597 г. — Грамата Жыгімонта III аб дазволе пабудаваць у Навагрудку цагельню і паліць вапну.

1598 г. — Грамата Жыгімонта III аб дазволе вагрудскаму ваяводзе збіраць з гараджан па 50 залатых для брукавання вуліц горада.
____________________________________________________________
XVII ст.
1613 г. — Прывілеем вялікага князя замкавыя мяшчане Навагрудка падводзіліся пад Магдэбургскае права.

1613 г. — уніяцкім мітрапалітам стаў Іосіф (па нараджэнню Ян) Вельямін Руцкі, ураджэнец в. Рутка пад г. Навагрудкам.

1613 г., сакавік — Прывілей вялікага князя з дазволам адкрыць у Навагрудку і іншых гарадах бызыліянскія школы з навучаннем на роднай мове.

22 кастрычніка 1613 г.- Вялікі пажар у Навагрудку. У выніку пажара знішчана большая частка горада

1616 г.- Пры Базыліянскім манастыры Навагрудка была адчынена школа.

1617 г.- З»езд уніяцкага духавенства ў в. Руце пад Навагрудкам, на якім было аформлена стварэнне Базыліянскага Ордэна.

1618 г.- у Навагрудку быў зачынены кальвінісцкі храм.

1623 г.- Яўрэі Навагрудка былі ўключаны пад уладу Брэсцкага кагала.

1624 г.- На сродкі віленскага ваяводы Хрысціяна Хадкевіча заснаваны ў Навагрудку касцёл Дамініканцаў.

І-я чвэрць XVII ст. — Барысаглебская царква перабудавана ва уніяцкі храм.

1624 г.- пры Барысаглебскай царкве заснаваны бызыліянскі жаночы манастыр.

1626 г.- уНавагрудку адкрыта езуіцкая місія.

1628 г.- пры Барысаглебскай царкве заснаваны базыліянскі мужчынскі манастыр.

1531 г. — езуіцкая місія пераўтворана ў рэзідэнцыю.

1633 г. Грамата вялікага князя і караля Уладзіслава аб вяртанні ў гарадах, у т. л. і ў Навагрудку, праваслаўным ад уніятаў па адной царкве.

1635 г. Грамата Уладзіслава з адменай рашэння 1633 г. аб вяртанні храма праваслаўным.

1643 г.- Устаноўка ў капліцы Фарнага касцёла Я. Дусяцкім памятнай дошкі аб Хоцімскай бітве 1621 г.

1644 г.- Адкрыццё пры езуіцкім касцёле граматычнай школы.

1649 г.- Заснаванне на сродкі падканцлера Вялікага княства Літоўскага Казіміра Сапегі кляштара баніфратаў.

1652 г.- Пажар у г. Навагрудку.

1652 г.- Першае ўпамінанне ў дакументах Навагрудскай ратушы.

1655 г.- У час вайны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай быў захоплены Навагрудак атрадамі Залатарэнкі і Хаванскага і ўтрымліваўся імі да 1660 г.

1661 г.- Сейм Рэчы Паспалітай, улічваючы бядотнае становішча навагрудчан пасля вайны, вызваліў Навагрудак ад уплаты ўсіх павіннасцей тэрміцам на 4 гады.

1664 г.- Пераабсталяванне пад ратушу аднаго з будынкаў на гарадской плошчы.

1684 г.- Выдадзена кніга аб Навагрудскіх цудатворных іконах.

др. пал. XVII ст. — Замкавая царква Успення Божай Маці перабудавана пад касцёл.
____________________________________________________________
XVIII ст.
Усталяванне паланізаванай назвы горада – Навагрудак (Новогрудок., Nowogrodek).

1702 г.- На сродкі М. Вішнявецкага пабудаваны мураваны езуіцкі касцёл.

1706 г. — у час Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) шведамі ўзарваны рэшткі Навагрудскага замка. Акупацыя Навагрудка шведамі

1708 г. — эпідэмія ў Навагрудку, падчас якой загінула амаль палова жыхароў.

1714 г. — пры езуіцкім касцёле адкрыта школа (калегія).

1719-1723 гг. — будаўніцтва ў стылі сталага барока Фарнага касцёла.

1729 — 1812 г.г. — жыццё і дзейнасць графа Іаахіма Літавора Храптовіча, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, філосафа, публіцыста і паэта, уласніка маёнтка Шчорсы

1751 г.- Паўстанне гараджан, якія адмовіліся падпарадкоўвацца ўладзе ваяводы.

1751 г., 8 мая — пажар, які знішчыў 167 будынкаў, ратушу, канцэлярыю ваяводы, 4 касцёлы.

1756 г.- аднаўленне пасля пажару езуіцкага касцёла.

1759 г — у г. Львове Іосіфам Пазоўскім выдадзена на лацінскай мове манаграфія пра Навагрудак.

1770-1776 г.г. — будаўніцтва ў маёнтку Шчорсы палацава-паркавага ансамбля і царквы ў гонар св. Дзімітрыя Салунскага

1774 г. — Езуіцкая аптэка ператворана ў гарадскую

1775 г.- Перанос пасяджэння Літоўскага Трыбунала з Навагрудка ў Гродна

1776 г. — пацвярджэнне Варшаўскім сеймам Рэчы Паспалітай Магдэбургскага права Навагрудку.

1780 г.- Будаўніцтва касцёла францысканцаў.

1784, 23 верасня — Візіт у горад і маёнтак Шчорсы караля Польшчы і вялікага князя Літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага

1792 г. — рускія войскі занялі Навагрудак

1794 г. — дзейнасць на тэрыторыі Навагрудчыны паўстанцкіх атрадаў Т. Касцюшкі.

1795 г.- Трэці падзел Рачы Паспалітай, у выніку якога Навагрудак быў уключаны ў склад Расійскай імперыі.

1796-1847 г.г. — жыццё і дзеёнасць паэта і асветніка Яна Чачота

1798-1855 г.г. — жыццё і дзейнасці паэта Адама Міцкевіча

1799 г., 12 лютага — хрышчэнне ў Фарным касцёле Адама Міцкевіча.

1797-1834 г.г. — дзейнасць Дамініканскай школы.
____________________________________________________________

XIX ст.
1802 г. — дазвол гродзенскага губернатара Бенігсена на разбор рэшткаў Замкавых вежаў для брукавання вуліц горада.

1802 г. — уключэнне Навагрудка ў склад Гродзенскай губерніі

1805 г. — Дамініканскі касцёл асвечаны ў гонар святога архангела Міхаіла

1807-1815 гг. — Вучоба ў Дамініканскай школе Адама Міцкевіча

1809 г. — Першы горадабудаўнічы план Навагрудка (не ажыццёўлены).

1810 г. — Пажар, у якім згарэла Свята-Мікалаеўская царква і быў пашкоджаны Дамініканскі касцёл.

1812 г.- У цэнтры горада пабудаваны драўляныя гандлёвыя рады.

1812 г., 21.06. — Адыход праз Навагрудак 2-й рускай арміі I. Баграціёна. Уступленне ў горад польскіх часцей Ю. Панятоўскага.

1812 г., 15.08 — Урачыстасці ў Навагрудку з нагоды дня нараджэння Напалеона Банапарта.

1817 -1821 гг. — Дзейнасць у Навагрудку масонскай ложы «Вузел адзінства»

1823 — 1824 г.г. — Рамонт будынка гарадской Ратушы.

1825 г. — у горадзе 3.7 тыс. жыхароў, 15 мураваных і 399 драўляных будынкаў

1831 г.- Пажар, які пашкодзіў шэраг жылых будынкаў і Дамініканскі касцёл.

1831 г., 22. 07. — Уваход у Навагрудак паўстанцкага атрада Ю. Кашыца і М. Межэеўскага.

1830-я г.г. — На гарадской плошчы пабудаваны мураваныя гандлёвыя рады.

1831 -1886 г.г. — Жыццё і дзейнасць урача, палітычнага дзеяча і асветніка У. Борзабагатага

1835 г. — Разбураны езуіцкі касцёл

1839 г. — Скасаванне Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. Закрыццё Базыліянскага кляштара ў Навагрудку.

1840 г. — Перастае існаваць жаночы уніяцкі манастыр пры Барысаглебскай царкве

1842 г. — чарговы праектны план г. Навагрудка

1843 г. — Навагрудак уключаны ў склад Мінскай губерні

1844 г. — Ліквідавана кагальная арганізацыя яўрэяў

1845 г. — Зацверджаны новы герб горада (зменены дэталі у выяве Архангела Міхаіла)

1846 г.- Пасля скасавання Ордэна фрянцысканцаў іх касцёл пераўтвораны ў прыходскую Свята- Мікалаеўскую царкву

1850 г. — Перастае існаваць Дамініканскі кляштар

1851 г,- Пажар, які знішчыў шэраг будынкаў па Гродзенскай вул., у тым ліку значна пашкодзіў Св.-Мікалаеўскую царкву

1854 г.- У горадзе 23 мураваныя і 415 драўляных будынкаў, 91 крама, цагельня, піваварня.

1855 г. — У Навагрудку пабудавана драўляная мячэць

1857 г. — Закрыты з-за дрэннага стану Фарны касцёл.

1858-1864, 1866-1868 г.г. — Працавала Навагрудская сямікласная гімназія.

1861 г.- У Навгігрудку налічваецца 6,3 тыс. жыхароў.

1861 г. — пачатак ажыццяўлення ў Навагрудскім павеце аграрнай рэформы.

1861 г.- Першы прыезд у Навагрудак сына А. Міцкевіча Уладзіслава.

1862 г.- Пажар, у выніку якога быў значна пашкоджаны былы дом Міцкевічаў

1862 г. — Заснавана фабрыка кафлі братоў Лейтнекераў

1862 г. — Стварэнне падпольнай паўстанцкай арганізацыі на чале з У. Борзабагатым.

1863-1864 г.г. — удзел навагрудчан у паўстанні

1863 г., 7. 04 — Бой паўстанцкага атрада з царскімі войскамі ля вёскі Налібакі.

1864 г., лета — Выкрыта Навагрудская паўстанцкая арганізацыя

1864 г.- Перастаў існаваць жаночы Дамініканскі манастыр.

1872 г. — Складзены план рэканструкцыі г. Навагрудка.

1875 г. — Свята- Барысаглебская царква аднавіла сваю дзейнасцт пасля рамонту, у выніку якога быў значна зменены яе знешні выгляд

1870-я — Разбурана навагрудская ратуша

1881 г. — пажар, у выніку якога згарэла шмат вайсковых магазінаў, 18 жылых будынкаў, у тым ліку дом Міцкевічаў

1880-я — дзейнасць на тэрыторыі горада і павета марксісцкага гуртка І. Трусевіча (Залескага).

1887 г. — створана сельскагаспадарчае ашчаднае таварыства
1887 г.—Создано сельскохозяйственное сберегательное товарищество.
1888 г.—Открыт банк.
1889 г.—Основана табачная фабрика.
1895-1913 гг.-Действует типография Гаркави.
1897 г.—Основан завод спиртоочистки.
1898 г.—Начало деятельности типолитографии Данцига.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *