/ 4 ноября, 2020

1 лістапада ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў краязнаўчы ўрок “Знакамітыя землякі”. Дзецям было цікава даведацца што ў весцы Нягневічы нарадзіўся легенда опернага і камернага мастацтва Платон Цясевіч. З суседняй вёскі Пабрэззе родам беларускі пісьменнік Яўген Лецка, а ў вёсцы Мілушава нарадзілася адна з заснавальнікаў Навагрудскага краязнаўчага музея Ніна Пятроўна Шурак. На Нягневіцкай зямлі жылі і жывуць вельмі працавітыя людзі. Бібліятэкар расказала пра землякоў, якія  ўдастоены звання Героя Сацыялістычнай працы. Пра ўсіх гэтых і іншых знакамітых земляках можна даведацца скарыстаўшы бія-бібліяграфічныя дапаможнікі “Знакамітыя землякі з Нягневіч”, якія рыхтуе бібліятэка і якія былі прапанаваны ўдзельнікам. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала знаёмства з экспанатамі, якія прадстаўлены ў этнаграфічным  кутку бібліятэкі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий