/ 4 ноября, 2020

3 лістапада Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла першакурснікаў Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя ў краязнаўчую студыю “Гродзеншчына геральдычная”. Падчас мерапрыемства навучэнцам расказалі пра сутнасць геральдыкі, апісанне гербаў і іх гісторыю, грамадска-прававое значэнне гербаў, інстытут іх карыстання. Асобна ўвага была звернута на Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, а таксама на значэнне кожнага знака на беларускім гербе. Цікавым і пазнавальным атрымалася інтэрактыўнае заданне па вызначэнні на імправізаваных контурных картах геаграфічнага месцазнаходжання кожнага з 17  раёнаў Гродзенскай вобласці. Кожны раён нашага рэгіёну быў прадстаўлены сваім геральдычным сімвалам. Другое заданне дазволіла прасачыць сувязь геральдыкі і мастацкай літаратуры. Было прапанавана разгадаць творы беларускіх аўтараў, у назвах якіх ёсць пэўныя геральдычныя сімвалы. З першым заданнем выдатна справіліся 2 удзельніка. У падарунак яны атрымалі пашпарты турыстаў з самымі вядомымі славутасцямі Гродзеншчыны  з пажаданнямі добрых падарожжаў і новых ведаў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий