P1150895У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з’яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.

У Беларусі ўстаноўлена дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод у 2-ю нядзелю мая.

У чытальнай зале раённай бібліятэкі можна пазнаёміцца з гісторыяй галоўных сімвалаў краіны на выставе “Колеры дабра і міра”.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой P1150903прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні сцяга.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых прамянях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева –лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: "Рэспублiка Беларусь".

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *