/ 19 мая, 2020

Прэзентацыя новай кнігі Юрыя Татарынава “Населённые пункты Беларуси в топонимических исследованиях” у анлайн-фармаце адбылася ў Навагрудскай раённай бібліятэцы 14 мая. Аўтар прэзентаваў сваю новую кнігу — навукова-папулярнае выданне з серыі «Беларусь историческая» з аўтографам.

8 экзэмпляраў выдання паступіла ў фонды бібліятэк-філіялаў і фонд Навагрудскай раённай бібліятэкі. Аўтар апавядаў пра гісторыю стварэння кнігі, пра вобразную падачу тапонімаў назваў населеных пунктаў у тым ліку і Навагрудскага раёна. Юрый Аркадзьевіч даследаваў амаль 20 тысяч назваў мясцовасцей, вёсак, гарадоў, рэк і азёр. Пісьменнік шмат падарожнічае па гістарычным мясцінам Беларусі, часта бывае ў Навагрудку. Гістарычным старонкам Навагрудскага краю прысвечаны кнігі: “Пять дорог из Новогрудка” , “Во град Рута: в поисках резиденции короля Миндовга”, “Ворута под Новогрудком: возникновение древнего белорусского государства”, “Посланник Аллаха”.

Ю. Татарынаў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года, заснавальнік чатырох кніжных серый: «Беларусь историческая», «О любви», «Города Беларуси», «Книга для занимательного чтения на каждый день». Ён вядомы як аўтар гістарычных, мастацкіх і навукова-папулярных твораў. У 2013 годзе Ю.Татарынаў стаў лаурэатам рэспубліканскай прэміі «За лучшее произведение в области прозы», у 2014 годзе ўзнагароджаны медалём «За выдающиеся заслуги в литературе». Яго кнігі карыстаюцца папулярнасцю ў нашых чытачоў.

Юрый Аркадзьевіч у гасцях у нас ужо не ў першы раз. Спадзяёмся на новыя сустрэчы і знаёмства з яго новымі цікавымі творамі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий