У лютым бягучага  года бібліятэка аб’явіла акцыю-пошук рарытэтных і рэдкіх выданняў. Мэтай акцыі было захаваць кніжную спадчыну, папулярызацыя кнігі і бібліятэкі. За гэты перыяд  сабралася даволі значная калекцыя кніг, якія былі перададзены на пастаяннае і часовае захаванне.  Усяго сабрана больш за 200 кніг. Нельга не адзначыць тых людзей, хто перадаў нам свае рарытэты. Гэта Я.Г. Мярляк, І.І. Чарнікевіч, С.С. Казакевіч, Т.М. Мішкіна. Н.А. Клімко, І.А. Сяргеева, Л.К. Фёдарава, М.А. Быт, А.С. Дземідовіч, Г.І. Шараў, Ф.С. Кажамяка, І.А. Анікевіч, Р.С. Шайбак, а таксама многія чытачы сельскіх бібліятэк.

Вынікам гэтай акцыі стала выстаўка эксклюзіўных выданняў "Кніжныя скарбы Беларусі", якая пачала дзенічаць у Навагрудскай раённай бібліятэцы.

http://novgazeta.by/v-novogrudskoy-rayonnoy-biblioteke-o/

2_17 2_15

Усім вялікі дзякуй за магчымасць выстаўляць многія з гэтых кніг на выстаўцы

«Кніжныя скарбы Беларусі».

Выстаўка будзе працаваць у бібліятэцы працяглы час, усе жадаючыя змогуць яе наведаць.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *