У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы праходзяць мерапрыемствы з цыклу “Кніжная вясёлка лета”. Самымі актыўнымі удзельнікамі мерапрыемстваў з’ўляюцца дзеці са школьнага аздараўленчага лагера “Сонейка”. Цікава і з карысцю прйшла гадзіна перасцярогі “Спички не тронь – в спичках огонь”. Падчас мерапрыемства дзеці паказалі добрыя веды па правілах пажарнай бяспекі. Удзельнічалі ў віктарыне, дзе праявілі творчыя здольнасці і кемлівасць. Самыя актыўныя чытачы атрымалі салодкія прызы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На казачным турніры «Героі казак у загадках» юныя чытачы паспрабавалі свае сілы ў казачнай віктарыне “Самыя, самыя…”, дзе патрэбна было ўспомніць самую кароткую казку, самую сумную казку, самую смешную казку, самага багатага жаніха.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На працягу лета ў бібліятэцы будзе працаваць “Творчая майстэрня”. На першы занятак запрасілі Казлову Н.В., педагога дадатковай адукацыі, якая вучыла дзяцей рабіць кветкі з бумагі, саломы. У бібліятэцы дзейнічае выстава, на якой прадстаўлены вырабы розных відаў прыкладнога майстэрства: бісерапляцення, вязання, вышыўкі, лепкі, саломапляцення, зробленыя рукамі чытачоў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *