P1030082  IMG_2226 Навагрудчане заўважылі, што ў некаторых месцах горада (сквер, каля бібліятэкі) з’явіліся незвычайныя, можна сказаць, мініяцюрныя домікі. І жывуць у іх не людзі, а… кнігі. Гэта кніжчыны домікі, такія, як бы мовіць, своеасаблівыя бібліятэчкі. Так-так, не здзіўляйцеся, гэта сапраўдныя маленькія бібліятэкі. А каб пераканацца ў сказаным, зазірніце туды.

    Сутнасць такіх бібліятэк простая: любы жадаючы з імправізаванага сховішча можа ўзяць адну ці дзве кнігі, а ўзамен пакласці сваю. Гэтым праектам Навагрудак як бы далучыўся да руху Little Free Library (маленькая бясплатная бібліятэка) па стварэнні міні-бібліятэк пад адкрытым небам. Дарэчы, у ім удзельнічаюць больш 16 тысяч бібліятэк у звыш 60 краінах. Атрымліваецца сапраўдны кругаварот кніг, гэтым праект падобны да буккросінгу.

   Адрозненне нашых кніжчыных домікаў ад буккросінга ў тым, што тут кнігаварот адбываецца без удзелу сацыяльных сетак. Чалавек, прачытаўшы кнігу, пакідае яе ў грамадскім месцы  для таго, каб хтосьці іншы, выпадковы, мог гэтую кнігу знайсці і прачытаць; той у сваю чаргу павінен паўтарыць гэтае ж дзеянне, паклаўшы ў домік сваю кнігу. Задача нашага праекта – даць чалавеку магчымасць чытання ў любым месцы і ў любы час.

 

Ідэя рэалізацыі праекта "Альтэрнатыўная бібліятэка: домік для кніг" непасрэдна ў Навагрудку належыць маладзёжнаму парламенту пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў,  у прыватнасці вучаніцы СШ №7 Наталлі Маліноўскай. Домікі зроблены і ўстаноўлены Навагрудскім РУП ЖКГ, ну а пачатак кніжнаму звароту паклала Навагрудская раённая бібліятэка, гэта яе супрацоўнікі расклалі ў домікі першыя кніжкі. Вось такі атрымаўся тройчы саюз устаноў і арганізацый горада. Усіх нас з’ядналі кнігі і чытанне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *