Кміцянская сельская бібліятэка-клуб займаецца арганізацыяй вольнага часу чытачоў рознага ўзросту. Пажылыя людзі, удзельнікі клуба аматараў кветкаводства і агародніцтва, які працуе пры бібліятэцы, на чарговым пасяджэнні “Герань – оконная классика” абменьваліся вопытам вырошчвання самай распаўсюджанай і папулярнай пакаёвай кветкі – герані. Раскрывалі сакрэты размнажэння, догляда і падкормкі.

 

Дзеці завіталі ў бібліятэку на конкурсна-гульнявую праграму “Затей у нас большой запас”, якая прайшла весела і цікава. У яе праграме былі розныя конкурсы, гульні, загадкі пра лета, вершы, песні і танцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *