P1080752У рамках круглага стала «Кастрычніцкая рэвалюцыя: праўда і вымысел», які прайшоў у зале пасяджэнняў з нагоды 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, бібліятэка прадставіла кніжную выставу “Кастрычніцкая рэвалюцыя: факты і разважанні”. Удзельнікам круглага стала таксама быў прапанаваны агляд-прэзентацыя  “Лабірынт: кнігі пра рэвалюцыю 1917 г.”, у якім гаворка ішла пра творы мастацкай літаратуры з дадзенай праблематыкай, а таксама стаўленне да рэвалюцыйных падзей саміх аўтараў, іх лёс і лёс іх твораў. З лекцыяй выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ягорычаў Уладзімір Яўгенавіч. У рабоце круглага стала прыняла ўдзел галоўны спецыяліст упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Казец Кацярына Іванаўна. Урачыстым момантам мерапрыемства стала ўручэнне ганаровых грамат Гродзенскай обласной арганізацыі Партыі камуністаў Беларусі.

P1080726 P1080707 P1080723

P1080750P1080695P1080741

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *