КАЛЯНДАР ЗНАМЯНАЛЬНЫХ ДАТ ПА ГІСТОРЫІ НАВАГРУДСКАГА РАЁНА НА 2021 ГОД

1246 – 775 год назад адбылося хрышчэнне Міндоўга ў Новагародку.

1251 – 770 год назад адбыўся паход галіцка-валынскіх князёў на Новагародак.

1321 – 700 год назад адбыўся паход крыжакоў на Новагародак.

1321 – 700 год назад пачалося будаўніцтва першага ў горадзе касцёла ордэна мінарытаў (францысканцаў).

1341 – 680 год назад – паход крыжакоў на Навагрудак.

1391 – 630 год назад адбылася новая аблога Навагрудка крыжакамі на чале з магістрам ордэна Конрадам Валенродам.

1401 – 620 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання г. п. Любча Навагрудскага раёна

1511 – 510 год з дня атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права.

1546 – 475 год з дня нараджэння Фёдара Еўлашоўскага, пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча ВКЛ.

1546 – 475 гадоў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла (1546, Навагрудак – 1589), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ

1581 – 440 год назад Навагрудак стаў адным з месцаў паседжанняў Галоўнага Трыбунала – вышэйшага апеляцыйнага суда ВКЛ.

1596 – 425 год назад, пасля заключэння Брэсцкай царкоўнай уніі, Навагрудак стаў адной з рэзідэнцый уніяцкіх мітрапалітаў ВКЛ.

1601 – 420 год з дня нараджэння Міхаіла Слёзкі, беларускага і украінскага кнігадрукара і асветніка, ураджэнца Навагрудчыны.

1616 – 405 год назад пры базыльянскім кляштары была адчынена школа.

1626 – 395 год з дня адкрыцця ў Навагрудку езуіцкай місіі.

1631 – 390 год назад езуіцкая місія ператворана ў рэзідэнцыю.

1641 – (24 верасня) 380 год з дня нараджэння Станіслава Назабытоўскага, мемуарыста, ураджэнца в. Ятра.

1706 – 315 год назад Навагрудскі замак разбураны шведамі.

1721 – 300 гадоў з часу адкрыцця першай аптэкі ў Навагрудку.

1796 – 225 год назад у Навагрудку пабудавана драўляная мячэць.

1831 – 190 год назад у Навагрудак уступіў паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Ю.Кашыца і М.Межыеўскага.

1846 – 175 год назад касцёл францысканцаў (зараз Сабор Святога Мікалая) перададзены праваслаўным.

1906 – 115 год назад абвалілася частка Касцельнай вежы Навагрудскага замка.

1916 – 105 год назад у Навагрудку пабудавана першая электрастанцыя.

1916 – 105 год назад пабудавана вузкакалейка Наваельня – Любча праз Навагрудак.

1921 – 100 год назад створана Навагрудскае ваяводства з цэнтрам у Навагрудку.

1921 – 100 год назад на Навагрудчыне створана Таварыства беларускай школы (ТБШ).

1926 – 100 год з дня стварэння Дзяляціцкай харавой капэлы.

1931 – 90 год назад у Навагрудку адбылося святочнае адкрыццё кургана Міцкевіча (Кургана Бессмяротнасці).

1931 – 90 год назад у Навагрудку пачала працаваць агульнаадукацыйная школа сясцёр манаскай кангрэгацыі назарэтанак.

Люты

4 – 310 гадоў з дня нараджэння Ябланоўскага Юзафа Аляксандра (1711 – 1777), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, гісторыка, мецэната. У 1755-1772 гг. – навагрудскі ваявода. Аднавіў Навагрудскі замак.

6 – 75 гадоў з дня нараджэння Шынтара Аркадзя Мікалаевіча (нар. У 1946 г., в. Сяцевіна Навагрудскага раёна), беларускага паэта.

7 – 475 гадоў з дня нараджэння Еўлашоўскага (Еўлашэўскага) Фёдара Міхайлавіча (1546 – пасля 1616 ці 1619), беларускага грамадскага дзеяча, пісьменніка-мемуарыста. У 1592-1613 гг. – падсудак Навагрудскага земскага суда.

28 – 60 гадоў з дня нараджэння Беняша-Крыўца Валерыя Вацлававіча (нар. У 1961 г., Навагрудак), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук.

Красавік

8 – 80 гадоў з дня нараджэння Аляшкевіча Леаніда Аляксандравіча (1941, г.п.Любча Навагрудскага раёна – 2017), беларускага вучонага ў галіне гігіены, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя.

17 – 50 гадоў з дня нараджэння Саўко Уладзіміра Паўлавіча (нар. У 1961 г., в. Больнікі Навагрудскага раёна), беларускага педагога-метадыста, мовазнаўца, кандыдата педагагічных навук.

28 – 110 гадоў з дня нараджэння Каляды Васіля Рыгоравіча (1911, в Кальчыцы Карэліцкага раёна – ?). У 1959 – 1969 гг. – дырэктар дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

30 – 75 гадоў з дня нараджэння Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны (нар. У 1946 г., В. Уселюб Навагрудскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, доктара філалагічных навук, прафесара.

Май

4 – 65 год з дня нараджэння Разаліі Александровіч, пісьменніцы, даследчыцы і аўтара работ пра жыццё татар на Беларусі, ураджэнкі Навагрудка.

5 – 190 гадоў з дня нараджэння Борзабагатага Уладзіслава Канстанцінавіча (1831, Навагрудчына – 1886) рэвалюцыянера, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг.

21 – 125 гадоў з дня нараджэння Чачота Аляксандра (1896, Навагрудак –?), польскага скульптара.

22 – 125 гадоў з дня нараджэння Хробат Юзэфы (1896-1943), бласлаўлёнай Рымска-каталіцкай царквы, адной з адзінаццаці Навагрудскіх пакутніц.

Чэрвень

13 – 55 год з дня нараджэння Пяткевіча Андрэя Браніслававіча, беларускага паэта, ураджэнца в.Уселюб.

15 – 125 гадоў з дня нараджэння Каравайчыка Паўла Гіляравіча (1896, г.п. Любча Навагрудскага раёна – 1937), беларускага культурнага дзеяча, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, члена-карэспандэнта Інстытута беларускай культуры.

15 – 80 гадоў з дня нараджэння Катляра Івана Іванавіча ( нар. У 1941 г., в.Балотца Навагрудскага раёна) , беларускага філосафа, палітолага, сацыёлага, прафесара.

16 – 90 гадоў з дня нараджэння Шэйбака Міхаіла Пятровіча (1931, в.Капашчава Навагрудскага раёна – 2007), беларускага вучонага у галіне педыятрыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.

Ліпень

7 – 225 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна (1796, в.Малюшычы Карэліцкага раёна – 1847), беларускага і польскага паэта, драматурга, фалькларыста, этнографа.

19 – 70 гадоў з дня нараджэння Бушмы Міхаіла Іванавіча (нар. У 1951 г., в.Дзяляцічы Навагрудскага раёна), беларускага фармаколага, доктара медыцынскіх навук, прафесара.

22 – 85 год з дня нараджэння Чамярыцкага Вячаслава Антонавіча, беларускага крытыка, літаратуразнаўцы, культуролага, ураджэнца Навагрудчыны.

24 – 125 гадоў з дня нараджэння Орсы Аляксандра Язэпавіча (1896, в.Нягневічы Навагрудскага раёна – 1959), грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША, педагога, доктара прыродазнаўчых навук.

Жнівень

1 – 100 гадоў з дня нараджэння Урбановіча Уладзіміра Аляксандравіча (1921, в.Пудзіна Навагрудскага раёна – ?), беларускага педагога, культуролага, краязнаўца.

1 – 50 гадоў з дня нараджэння Хрэніна Віктара Генадзевіча (нар. У 1971, Навагрудак), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра. Са сткдзеня 2020 г. – міністр абароны Рэспублікі Беларусь.

2 – 65 гадоў з дня нараджэння Красоўскага Уладзіміра Іванавіча (нар. У 1956., г.п.Любча Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне радэётэхнікі, інжынера-канструктара, кандыдата тэхнічных навук.

12 – 110 гадоў з дня нараджэння Калітоўскай Клаўдзіі Фёдараўны (1911, в.Уселюб Навагрудскага раёна – 2004), беларускай артысткі балета, харэографа, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

18 – 75 гадоў з дня нараджэння Чарнікевіча Івана Пятровіча (нар. У 1946 г., в.Валосаўка Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хіміі, доктара хімічных навук, прафесара.

23 – 220 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Юльяна Аляксандравіча (1801, Навагрудак – 1871), гісторыка права, брата Адама Міцкевіча.

Верасень

3 – 225 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Францішка Браніслава (1796, Навагрудак – 1862) удзельніка паўстання 1830-1831 гг., брата Адама Міцкевіча. У 1823 г. – рэгент навагрудскага земскага суда.

8 – 230 гадоў з дня нараджэння Сабалеўскага Людвіка (1791 – 1830), філолага, бібліёграфа. Працаваў у Шчорсах (Навагрудскі раён).

24 – 380 гадоў з дня нараджэння Незабітоўскага Станіслава (1641, в.Ятра Навагрудскага раёна – 1717) беларускага мемуарыста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча.

Кастрычнік

2 – 125 гадоў з дня нараджэння Дучыца Мікалая Васільевіча (1896, г.п. Любча Навагрудскага раёна – 1980), беларускага жывапісца, графіка.

6 – 145 год з дня нараджэння фотамастака Яна Булгака, ураджэнца Навагрудчыны

10 – 70 гадоў з дня нараджэння Камарова Анатоля Максімавіча (нар. У 1951 г., Навагрудак), беларускага альпініста, кандыдата ў майстры спорта па альпінізму.

Лістапад

11 – 120 гадоў з дня нараджэння Быліча Рыгора Іванавіча (1901, в.Заполле Навагрудскага раёна – 1960), удзельніка вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра.

Снежань

15 – 100 гадоў з дня нараджэння Александровіча Сцяпана Хусейнавіча (1921 – 1986), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, пісьменніка, краязнаўца, педагога. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Наваельненскай СШ Дзятлаўскага раёна і Навагрудскай СШ №1.

18 – 120 гадоў з дня нараджэння Нагорнага Мікалая Нікіфаравіча (1901, в.Асташына Навагрудскі раён – 1985), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка артылерыі.