Каляндар падзей 2017 года ў Навагрудскай раённай бібліятэцы

LineSeparatorАкцыя-пошук

Старая кнігаСтарая кнігаЗапрашаем да пошуку рарытэтных і рэдкіх выданняў. Мэта акцыі – захаванне кніжнай спадчыны, папулярызацыя кнігі і бібліятэкі. http://novcrb.grodno.by/akcyya-poshuk-staraya-kniga/

І-ІІІ квартал

LineSeparatorКонкурс творчых работ

Мая гісторыя беларускай кнігі

Презентация1Конкурс мае мэту павышэння прэстыжу беларускай кнігі і чытання. http://novcrb.grodno.by/maya-gistoryya-belaruskai-knigi/

І-ІІІ квартал

LineSeparatorКонкурс лялек сваімі рукамі

Кніжны герой

КОНКУРС ЛЯЛЕК2Бібліятэкары і чытачы навагрудскіх публічных бібліятэк зробяць сваімі рукамі лялькі для стварэння ЛіТэатра “Церамок”. http://novcrb.grodno.by/stvaraem-liteatr-ceramok/

І квартал

LineSeparatorМіні-галерэя “Імгненне”ІмгненнеСтворана і працуе пры Навагрудскай раённай бібліятэцы. Арганізуе выставы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і нш.

І-ІV квартал

 

LineSeparatorАрт-куток “Эфект”

Запрашае на творчыя выставы у Навагрудскую гарадскую бібліятэку.

І-ІV квартал

LineSeparatorТыдзень дзіцячай кнігі

“Ура” беларускай кнізе

ТыдзеньТыдзень дзіцячай кнігі агульнае свята кнігі і чытання. Мерапрыемствы кожнага святочнага дня, аб’яднаныя пэўнай тэмай, у гэтым годзе прысвечаны беларускай літаратуры.

І квартал

LineSeparatorІнфармацыйна-краязнаўчы тур

Праз бібліятэку да дабра і свету

Традыцыйна бібліятэка арганізуе мерапрыемствы, задача якіх дапамагчы чытачам разабрацца ў кніжным сусвеце і знайсці сваю літаратуру - цікавую і захапляльную.

І-ІV квартал

LineSeparator Бібліяпляцоўка

У Каралевы Кнігі

Презентация2Для адпачынку дзяцей будзе наладжана сустрэча з любімымі кнігамі і часопісамі, з роставымі казачнымі Князем і Князёўнай, і не менш захапляльнымі скачкамі на батуце.

ІІ-ІІІ квартал

LineSeparatorБібліяпляцоўка

Летнія Чытальні

Новый рисунокГараджане атрымаюць магчымасць пачытаць, схаваўшыся ад спёкі ў цені парасонаў. У чытальнях  наведвальнікам будзе прадастаўлена свежая перыёдыка. Самым маленькім прапануюцца, інтэлектуальныя і настольныя гульні.

ІІ-ІІІ квартал

LineSeparatorКніжны фэст літаратурных герояў

Літара

Тэатралізаваннае прадстаўленне з удзелам герояў кніг. Пройдуць спектаклі лялечнага тэатра “Церамок”

ІІІ квартал

LineSeparatorІнфарм-бліц

Свет у літаратурным ракурсе

Бліц-аглядыАбслугоўванне кнігай устаноў і прадпрыемстваў горада. Да увагі будуць прадстаўлены кніжныя навінкі мастацкай літаратуры, аўтарытэтныя і папулярныя часопісы, цікавыя факты з псіхалогіі, гісторыі, біяграфій вядомых людзей і многае іншае на любы густ.

І-ІV квартал