25 мая адбыліся IV Шчорсаўскія чытанні “Прыватныя кніжныя зборы: гісторыя і сучаснасць”. Яны прайшлі ў аграгарадку Шчорсы, былых уладаннях асветніка і гуманіста Яўхіма Храптовіча. З прывітальным словам  да гасцей IV Шчорсаўскіх чытанняў звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама Марына Шабановіч і старшыня Шчорсаўскага сельскага выканаўчага камітэта Алег Марушка. Насычанай была  праграма выступленняў з дакладамі Г.У. Кірэевай, загадчыцы  навукова-даследчага аддзела кнігазнаўтва  Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, А.М. Пяткевіча, прафесара УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”, С.У. Амелькі, дацэнта кафедры гісторыі УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы,  Г.А. Флейта, магістра філалагічных навук, бібліятэкара аддзела інфармацыйных тэхналогій Навуковай бібліятэкі УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”, супрацоўнікаў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі  А.В. Кучынскай, і А.А. Жук, В.В. Свёкла, навуковага супрацоўніка Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа, М.П. Гайбы, дырэктара УК “Дом-музей А.Міцкевіча ў Навагрудку”.

Бібліятэка падрыхтавала экспазіцыі літаратуры  каштоўных кніг з асабістых бібліятэк чытачоў горада Навагрудка і Навагрудскага раёна, калекцыю факсімільных выданняў, энцыклапедый, калекцыю геаграфічных і турыстычных карт, “Залатую  калекцыю беларускай літаратуры”, калекцыю паштовак. Асобна былі прадстаўлены  кнігі з бібліятэкі  прафесара, літаратуразнаўцы В. А. Чамярыцкага.

300-годдзе Саламеі Русецкай і 220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча таксама не засталося без увагі. Уласныя прыватныя калекцыі значкоў і манет прадставілі Уладзімір Шах і Уладзімір Бузук. Калекцыя магнітаў Таццяны Буйвал і мініяцюрныя мадэлі караблёў Улада Касцюка   сталі прыемным дапаўненнем калекцыйных збораў.  Калекцыя   інтэр’ерных лялек  Ларысы Касцюк і лялек-аберэгаў Кацярыны Мяцеліцы ўразілі сваім прафесійным мастэрствам.

Удзельнікі чытанняў з экскурсіяй наведалі сядзібу “Шчорсы” і экспазіцыю міні-музея міні-макетаў раённай бібліятэкі “Страчаная спадчына”. Акрамя таго, культурную праграму чытанняў склаў паказ тэатралізаванага прадстаўлення “Прыгоды Наваградскай лекаркі Саламеі Русецкай”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *