/ 3 июня, 2019

31 мая Навагрудская раёная бібліятэка ладзіла інтэрактыўную праграму “Геральдычны вянок Гродзеншчыны”, прысвечаную 75-годдзю Гродзенскай вобласці. Кожны з 17 раёнаў нашай вобласці быў прадстаўлены індывідуальным гербам. Па чарзе перад аўдыторыяй з’яўляліся галоўныя геральдычныя сімвалы вобласці. Бібліятэкары расказвалі пра гісторыю іх ўзнікнення, апісанне і тлумачылі значэнне кожнага. На імправізаваных контурных картах дзеці павінны былі пазначаць геаграфічнае месцазнаходжанне раёнаў Гродзенскай вобласці. Пасля ўсе разам суадносілі гербы і геаграфічныя кропкі на  спецыяльнай інтэрактыўнай карце.

На юбілейнай кніжнай выставе была прадстаўлена літаратура пра гісторыю, культуру, знакамітых асоб, турыстычныя аб’екты і славутасці Гродзенскай вобласці. Кніжная выстава “Геральдычная спадчына” раскрывала сутнасць гістарычнай навукі — геральдыкі, паходжанне, развіццё, грамадска-прававое значэнне гербаў, інстытут іх карыстання.

Мерапрыемства прайшло цікава, эмацыянальна, пазнавальна.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий