Інтэрактыўны занятак “Ваяводскі Навагрудак” у міні-музеі міні-макетаў “Страчаная спадчына” наведалі сёння вучні 8-га класа сярэдняй школы № 3. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй горада, яго архітэктурнымі змяненнямі на працягу дзесяцігоддзяў, вядомымі жыхарамі  і іх лёсам.  Навагрудак даваеннага часу паўстае перад намі невялікім горадам з вельмі развітым гандлем, багатым культурным жыццём, унікальнай дарэвалюцыйнай архітэктурай. Напрыканцы дзеці праверылі свае веды, выканаўшы заданне “Гістарычныя асацыяцыі”, за што атрымалі на памяць паштоўкі з выявамі даваеннага Навагрудка.

Такія інтэрктыўныя заняткі дапамагаюць па-новаму паглядзець на наш горад і  яго гісторыю.

P1090082 P1090057 P1090109 P1090061 P1090085 P1090073

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *