/ 23 октября, 2020

Інтэрактыўную праграму “Калі сябруеш з кнігай” ладзілі бібліятэкары бібліятэчнага пункта 21 кастрычніка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Лідэр”. З літаратурнымі віктарынамі і заданнямі ад Мядзьведзіка, што любіць чытаць выдатна спраўляліся вучні 5 класа сярэдняй школы №7.  Дзеці разам узгадвалі любімых аўтараў, іх кнігі, галоўных герояў і іх сяброў. Ад Мядзьведзіка дзеці атрымалі заданне ў канвертах, дзе патрэбна было правільна вызначыць у картцы з пералічаных герояў лішняга, а таксама растлумачыць свой выбар. Весела  прайшла гульня “Чароўныя прадметы”. Дзеці ўспомнілі казкі беларускіх і замежных аўтараў. Напрыканцы дзеці атрымалі пачастункі ад Мядзьведзіка, а таксама ўзялі чытаць з сабою цікавыя кнігі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий