/ 26 октября, 2020

23 кастрычніка вучні 6“Г” класа сярэдняй школы №7 наведалі бібліятэчны пункт у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Лідар” і прынялі ўдзел у інтэрактыўна-пазнавальнай праграме “Па старонках любімых кніг і гарадоў”. Дзецям былі прапанаваны цікавыя літаратурныя гульні і заданні, у якіх кожны вельмі актыўна сябе праявіў. Весела прайшла гульня з дапамогай малпачкі-ўсёзнайкі, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі ўспаміналі разам чароўныя прадметы з казак і іх чароўныя ўласцівасці. Вельмі займальна прайшло пазл-падарожжа па гарадах Беларусі. За добрыя адказы ўсе дзеці атрымалі салодкія падарункі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий