10 лістапада ў рамках праекта “Знать закон смолоду” прайшло чарговае мерапрыемства сумесна з 10-м класам школы № 3 г. Навагрудка. Інфарм-дасье “Аўтар мае права…”  асвятляла пытанні інтэлектуальнай уласнасці,  аўтарскага права, іх гісторыю, тэарэтычнае і практычнае прымяненне ў Рэспубліцы Беларусь. Інтэлектуальная віктарына “Хто аўтар?” прайшла ў 2 этапы. Адборачны “літаратурны” этап вызначыў 2 каманды “Мастакоў” і “Творцаў”, якія паспрабавалі свае сілы ў этапе “мастацкім”. Кожны жадаючы напрыканцы мог праявіць свае таленты і фантазію ў стварэнні арыгінальнага аб’екта аўтарскага права. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі.

_DSC0138 _DSC0241 _DSC0264 _DSC0364 _DSC0361 _DSC0338

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *