/ 10 сентября, 2020

10 верасня вучні сярэдняй школы № 3 прынялі ўдзел у інфармацыйна-прававым занятку “Сімвалы маёй краіны”. Вучні яшчэ раз узгадалі гісторыю ўзнікнення сімвалаў нашай дзяржавы – герба, сцяга, гімна, даведаліся пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. Мерапрыемства прайшло вельмі інтэрактыўна ў фармаце спаборніцтва паміж дзвюма камандамі. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі фішкі чырвонага і зялёнага колеру. Дзеці з задавальненнем разгадвалі крыжаванку, адказвалі на пытанні інтэлектуальнай віктарыны “Ці добра вы ведаеце дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь?”. Цікавымі атрымаліся пазл-заданні “Контуры маей Радзімы” і “Герб маёй Радзімы”.   

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий