/ 24 марта, 2017

P102012224 сакавіка пачаў сваё шэсце інфармацыйна-краязнаўчы тур-2017 “Праз бібліятэку да дабра і свету”, які пачаўся з ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Навагрудка”. У гэтым годзе ён прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і мае дэвіз: “Ура! Беларускай кнізе”.   Праграмма Тура ўключала выставу-аповед “Ад Скарыны да нашых дзён”, выставу-агляд эксклюзіўных выданняў з фондаў хатніх бібліятэк “Кніжныя скарбы Беларусі”. Перад дзецьмі і настаўнікамі выступіла прадстаўніца Навагрудскага сястрыцтва, якая расказала аб духоўнай літаратуры і яе ўплыве на жыццё чалавека.  Свае веды вучні праверылі ў электроннай гульні-віктарыне “Ля вытокаў беларускага кнігадрукавання”. Лепшыя знатакі  атрымалі сімвалічныя падарункі. Завяршылася мерапрыемства  тэатралізаванай пастаноўкай “Любча. Гісторыя адной друкарні”, у якой галоўныя ролі выканалі вучні 8 і 9 класаў  і супрацоўнікі бібліятэкі.

P1020108 P1020113 P1020130 P1020161 P1020158 P1020162

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий