Інфармацыйна-краязнаўчы тур-2017 “Праз бібліятэку да дабра і свету” наведвае установы адукацыі Навагрудчыны. Увазе гледачоў прадстаўляюцца  выстава-аповед “Ад Скарыны да нашых дзён”, выстава-агляд эксклюзіўных выданняў з фондаў хатніх бібліятэк “Кніжныя скарбы Беларусі”. Цікавасць сярод дзяцей выклікае духоўная і вучэбная літаратура канца 19 стагоддзя, якая была сабрана ў межах раённай бібліятэчнай акцыі-пошуку “Старая кніга”. Электронная гульня-віктарына “Ля вытокаў беларускага кнігадрукавання” вызначае самых лепшых і актыўных знаўцаў. Вялікай папулярнасцю карыстаецца выстава-экспазіцыя лялек сваімі рукамі “Кніжны герой”.  Дзеці добра адгадваюць персанажаў, выбіраюць сярод іх самых любімых. У заключэнні паказваецца сцэнічная пастаноўка “Каза-манюка” лялечнага ЛіТэатра “Церамок”. Сапраўдныя эмоцыі ў гледачоў выклікаюць прыгоды Казы і іншых персанажаў.  Публіка добра сустракае  і падтрымлівае ЛіТэатр, а пасля прадстаўлення кожны жадаючы мае магчымасць паспрабаваць сябе ў якасці акцёра лялечнага тэатра.

Інфармацыйна краязнаўчы тур у гасцях у ДУА "Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа" (11 мая):

P1030375 P1030346 P1030276 P1030369 P1030388 P1030430

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Інфармацыйна краязнаўчы тур у гасцях у ДУА" Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" (11 мая):

P1030466 P1030544 P1030528 P1030487 P1030554 P1030568

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Інфармацыйна-краязнаўчы тур завітаў у ДУА Гарадзечанская УПК дзіцячы сад-сярэдняя школа (17 мая):

P1030809 P1030858 P1030885 P1030940 P1030927 P1030908

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *