/ 4 июля, 2019

У Дзень Незалежнасці Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную  бібліятэчную  пляцоўку “Беларусь: сляды вайны”.  Акрамя таго бібліятэкары разам з іншымі працоўнымі калектывамі прайшлі ў святочнай калоне.

Вялікая літаратурная экспазіцыя прапанавала да азнаямлення   выданні, якія адлюстравалі доўгі шлях да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ход ваенных аперацый, лёсы людзей, гісторыю горада і раёна ў ваенны час. Інтэр’актыўная настольная гульня “Кніга ў кадры: памяць назаўжды”  прадстаўляла 12 экранізаваных літаратурных твораў беларускіх аўтараў на ваенную тэматыку. Традыцыйна выклікае цікавасць краязнаўчая пазл-гульня “Нефармальныя славутасці Гродзеншчыны”. Наведвальнікі вызначалі помнікі, прысвечаныя памятным падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Усе жадаючыя змаглі сфатаграфавацца ў інфармацыйна-гістарычнай  фотазоне “За нашу Перамогу”. У афармленні яе  былі выкарыстаны ксеракопіі публікацый з партызанскага і падпольнага друку перыяду Вялікай Айчыннай вайны і кветкавая кампазіцыя.

Навагрудчане і госці горада знаёміліся з гістарычным мінулым горада ў музейным пакоі бібліятэкі з экспазіяцыяй міні-макетаў “Страчаная спадчына”.

Дзіцячая пляцоўка “Радасць дзяцінства” знаёміла з літаратурай для маленькіх чытачоў. Можна было навучыцца складаць з паперы пісьмо-канверт і расфарбаваць малюнкі.  Дзеці разам з бацькамі збіралі з пазлаў карціну “Дзядуліна пілотка”.

 

 

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий