IMG_5937ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” працягвае прымаць удзел у рэспубліканскай акцыі па  зборы бібліятэк для дамоў-інтэрнатаў, адзяленняў кругласутачнага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў. 31 кастрычніка супрацоўнікі аддзела камплектавання і інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара наведалі Навагрудскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, дзе былі перададзены 297 экз. кніг з абменнага фонду  ў бібліятэку дома-інтэрната.

Бібліятэка прадставіла хобі-дайджэст “Атмасфера творчасці” з аглядам-прэзентацыяй выставы “Кніга сваімі рукамі”. Тэхнікі выканання, выкарыстаныя матэрыялы выклікалі інтарэс слухачоў. Прадстаўленыя часопісы па рукадзеллю таксама знайшлі сваіх чытачоў.

IMG_5943 IMG_5951 IMG_5941

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *