/ 2 сентября, 2020

Да Дня ведаў у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гульня-віктарына “Любі і ведай свой родны край”. За званне лепшага знаўцы гісторыі і культуры Беларусі змагаліся каманды “Беларусазнаўцы” і “Радзімазнаўцы”. Яны адказвалі на пытанні віктарыны па тэмах “Славутыя людзі Беларусі”, “Наша сімволіка” і іншыя, складалі пазлы з цыклу “Знакамітыя мясціны Беларусі” – “Мірскі замак”, “Любчанскі замак”, “Белавежская пушча”. Дапаўняла мерапрыемства кніжная выстава “Беларусь у маім сэрцы”, дзе была прадстаўлена гістарычная літаратура для дзяцей: А.Бутэвіч “У гасцях у вечнасці”, Мінкевіч Л. “Мая радзіма – Беларусь. Падарожжа па роднай краіне для дзяцей”, Дзіцячы атлас Беларусі” і інш.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий