/ 14 мая, 2020

07.05.2020 ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні пад назвай “Паэзія і проза Вялікай Перамогі”. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 6 класа Уселюбскай д/с-СШ. Дзеці пазнаеміліся з кнігамі,  прапанаванымі бібліятэкарам  і выбралі для чытання ўслых больш упадабаныя творы. Прыклад выразнага чытання навучэнцам паказаў іх класны кіраўнік, прачытаўшы верш “Салаўі” М. Дудзіна. З прозы большай папулярнасцю карысталася апавяданне В. Быкава “Жураўліны крык”. Цікаўнасць у дзяцей выклікала кніжная выстава “Героі і подзвігі Вялікай Айчыннай”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий