/ 11 сентября, 2020

10 верасня Харосіцкая сельская бібліятэка сумесна з Харосіцкім Домам культуры правялі  інфармацыйную  гадзіну “Сімвалы нашай краіны”. Падчас мерапрыемства размова ішла пра галоўныя сімвалы, якімі ганарыцца наша дзяржава – сцяг, герб і гімн. Успомнілі гісторыю стварэння беларускай сімволікі, нагадалі які сэнс закладзены ў выяву герба і якія адвечныя каштоўнасці замацаваныя ў кожным слове гімна Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у віктарыне “Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся”, адказалі на пытанні пра гісторыю, прыроду, архітэктурныя помнікі, знакамітых людзей Беларусі. Вялікую цікавасць прысутных выклікала кніжна-этнаграфічная экспазіцыя “Беларусь мая сінявокая”. На выставе была прадстаўлена літаратура прысвечаная роднай Беларусі і экспанаты этнаграфічнага кутка бібліятэкі. Загадчык Дома культуры, якая пераехала ў Беларусь з Казахстана, вельмі шчыра прачытала вершы пра Беларусь і расказала пра сваі ўражанні ад краіны, якая стала для яе другой радзімай.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий